У Воршы затрымаўся эшалон з расейскай тэхнікай
15- 15.09.2017, 15:10
- 43,253
Эшалон застаўся стаяць на шляхах станцыі «Ворша-Заходняя».
Учора, 14 верасня, аршанцы заўважылі ля чыгуначнай станцыі «Ворша-Заходняя» вайсковую тэхніку, якая накіроўвалася на вучэнні «Захад-2017».
Са слоў мясцовых жыхароў, грузілі і пераганялі яе з 9 раніцы і да самага вечара.
Адзін з расейскіх вайскоўцаў паведаміў, што ўсяго за дзень павінны былі пагрузіць 4 эшалоны грузавікоў.
Але мяркуючы з усяго, загружаных эшалонаў было больш. Настолькі больш, што не ўсе з іх паспелі пагрузіцца, паведамляе сайт orsha.eu.
Адзін з эшалонаў тэхнікі застаўся ў Воршы на ноч.
Бліжэй да вечара, блізу 22.00, эшалон стаяў на станцыі «Ворша-Заходняя» і да яго быў прычэплены манеўровы цеплавоз, а гэта азначала, што ён не паедзе ў іншы горад.
Нагадаем, што адзін з лідараў БХД Павал Севярынец арганізаваў у Воршы «начны дазор» з мэтай фіксаваць прыбыццё расейскіх танкаў.