26 красавiка 2024, Пятніца, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску таксіст-хапуга прадаўжае шакаваць сваімі расцэнкамі

36
У Менску таксіст-хапуга прадаўжае шакаваць сваімі расцэнкамі

Менчуку давялося заплаціць амаль 37 рублёў за паездку на 9 хвілін.

У жніўні сайт Charter97.org апісаў сітуацыю, у якую трапіў мянчук, які скарыстаўся паслугамі таксоўкі «ад борта». Яму давялося заплаціць 46 рублёў за 16-хвілінную паездку. Але людзі прадаўжаюць давяраць фразе «адпаведна з лічыльнікам», якую прамаўляюць кіроўцы. Таму перад вамі яшчэ адна тыповая гісторыя. Кіроўца той жа. Але, здаецца, кошт ягоных паслуг за пяць тыдняў нават узрос, піша onliner.by.

Жнівень: 10.00 - пасадка, 3 кіламетры шляху

Каб ацаніць дынаміку росту коштаў на паслугі менавіта гэтага таксіста, трэба ўспомніць гісторыю, якая адбылася ў жніўні. На вуліцы Бабушкіна мянчук злавіў таксоўку «ад борта» - аўтамабіль Fiat. Кіроўца сказаў: «Паедзем адпаведна з лічыльнікам». Да месца прызначэння - вуліцы Чапаева - даехалі за 16 хвілін. Пасажыр атрымаў чэк: 46 рублёў 9 капеек.

- Не ў першы раз езджу адным і тым жа маршрутам і ведаю сярэдні кошт, прычым і па лічыльніку, і без яго - 15 рублёў, - паскардзіўся чытач. У чэку была паказаная інфармацыя пра паездку. Пасадка каштавала 10 рублёў, кіламетр шляху - 3 рублі. Але нічога не зробіш. Кіроўца - індывідуальны прадпрымальнік і мае права ўстанаўліваць расцэнкі на свае паслугі.

Верасень: 20.00 - пасадка, 5.00 - кіламетр шляху

А вось гісторыя, у якую на днях трапіў іншы чытач, узяўшы «ад борта» той жа самы аўтамабіль.

- 14 верасня блізу 8:30 на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Менску я разам з жонкай скарыстаўся паслугамі таксоўкі. Аўтамабіль быў аформлены жоўтымі палосамі, меў адпаведны нумарны знак, - распавёў пасажыр. - Да пасадкі ў таксоўку, а таксама адразу ў аўто я спраўдзіў у кіроўцы кошт паездкі. Ён паведаміў, што кошт вызначаецца па лічыльніку.

Паездка, калі верыць чэку, пачалася а 08:46. Ад вакзала паехалі да гатэля «40 гадоў Перамогі» на адрас вул. Азгура, 3.

- Ніякіх шыльдаў з тарыфамі ды іншай інфармацыі аб кошце праезду ў салоне аўтамабіля ў момант пасадкі я не ўбачыў. Таксама падчас паездкі ў таксоўцы я спрабаваў высветліць, ці няма дадатковых аплат за праезд, як гэта стала модна апошнім часам у таксістаў. Кіроўца паведаміў, што ён не такі, не «бамбіла», а афіцыйна зарэгістраваны і плаціць падаткі, - адзначыў суразмоўца. З ягоных слоў, лічыльніка таксометра ён не бачыў, праз тое, што той быў перакрыты чэкавай стужкай. А 08:55 (зноў спасылка на звесткі, зафіксаваныя на чэку) паездка скончылася. Дарога заняла 9 хвілін.

- Кіроўца прапанаваў мне заплаціць за праезд 36 рублёў 98 капеек, - канстатаваў пасажыр. - І гэта за кароткую паездку ўсяго некалькіх кіламетраў!

Што адбылося затым, дакладна невядома. Аднак чытач распавёў, што на яго пачаўся ціск, і ён вымушаны быў заплаціць запатрабаваную суму. Пасажыр таксоўкі сцвярджае, што напісаў заяву ў міліцыю, прычым ягоныя прэтэнзіі тычацца не толькі кошту паездкі, але і нібыта выказаных на ягоны адрас абразаў і пагрозаў.

- Мяркую, што гэтым фактам будзе дадзеная адпаведная прававая ацэнка, - дадаў суразмоўца.

Яшчэ раз пра таксоўкі «ад борта»

Мы ўжо разбіралі тыя прыкметы, на якія варта звярнуць увагу пасажыру, калі ён скарыстаўся паслугамі таксоўкі «ад борта». Але скаргі паступаюць рэгулярна, а значыць, будзе не лішнім паўтарыць асобныя моманты.

- Заказваючы аўтамабіль не праз дыспетчара або мабільны дадатак, вы карыстаецеся паслугамі прадпрымальніка, які ў адпаведнасці з заканадаўствам сам устанаўлівае тарыфы. Пасля таго, як пасажыр фактычна прыняў гэтыя ўмовы, пагадзіўшыся на паездку, яму будзе вельмі цяжка аспрэчыць выніковую суму.

- Тое, што кіроўца ўключае таксометр, не павінна прымусіць пасажыра страціць пільнасць. Можна запатрабаваць, каб таксіст праінфармаваў аб дзейных тарыфах, падаў інфармацыю пра іх у пісьмовым выглядзе. Таксометр працуе ў адпаведнасці з зададзенымі параметрамі, якія могуць істотна адрознівацца ад тых, да якіх вы прывыклі, выклікаючы таксоўку праз дыспетчара.

- Калі падчас паездкі няма магчымасці бачыць лічыльнік таксометра - гэта трывожны сігнал. Папрасіце кіроўцу адсунуць чэкавую стужку, калі яна перашкаджае. Пасажыр мае права бачыць, колькі каштуе ягоная паездка.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках