26 красавiка 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сувенірны шапік у цэнтры Менска зрабілі больш патрыятычным

6
Сувенірны шапік у цэнтры Менска зрабілі больш патрыятычным

З шыльды прыбралі дарэвалюцыйную расейскую арфаграфію, а назву замянілі на беларускую.

Сувенірны кіёск на плошчы Свабоды перайменавалі. Замест шыльды «Павильонъ» цяпер вісіць «Кропка», паведамляе citydog.by.

Нагадаем, што 1 верасня ў Верхнім горадзе запрацаваў інфармацыйны шапік для турыстаў. Вельмі патрэбная справа, толькі вось назва для Менска некалькі дзіўная: «Павильонъ» з няіснай у сучаснай расейскай мове літарай «ер». Кіёск адкрыла арганізацыя «Менгардаведка».

Атрымаць інфармацыю, з чым звязанае перайменаванне шапіка, журналістам не ўдалося: 26 верасня ўпаўнаважанага па каментарах з СМІ супрацоўніка не выявілася на месцы.

«Ер» у Расеі скасавалі яшчэ ў 1918 годзе, але ў шматлікіх расейскіх гарадах яе выкарыстоўваюць ці то для экзатычнасці, ці, каб паказаць прыхільнасць да гістарычных каранёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках