19 красавiка 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў апублікаваў тэкст Прысягі свабоды на 8 верасня

2
Уладзімір Някляеў апублікаваў тэкст Прысягі свабоды на 8 верасня
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Беларусы прымуць прысягу на Акцыі папярэджання.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў апублікаваў у «Фэйсбуку» Прысягу свабоды, якая будзе прынятая на акцыі 8 верасня.

Нагадаем, Акцыя папярэджання пройдзе ў Дзень беларускай вайсковай славы ў Менску. Арганізатары акцыі хочуць ушанаваць памяць беларускіх партызан і жаўнераў, якія загінулі ў барацьбе з захопнікамі.

Сайт Charter97.org прыводзіць тэкст прысягі:

Тыя, хто збіраецца прыйсці 8 верасня на акцыю папярэджання і прыняць Прысягу свабодзе, просяць апублікаваць тэксты Прысягі. Калі ласка.

Я, патрыёт Беларусі,

клянуся!:

змагацца за свабоду і незалежнасць маёй краіны;

клянуся!:

берагчы Беларусь у сэрцы маім,

бараніць яе ад усякага ворага;

клянуся!:

быць верным Беларусі,

ніколі не здрадзіць маім сябрам,

якія змагаюцца за вольную Айчыну.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках