26 красавiка 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ён спытаў: хочаш са мной працаваць? Я напісаў на аркушы паперы 3%»

15
«Ён спытаў: хочаш са мной працаваць? Я напісаў на аркушы паперы 3%»
ДЗМІТРЫЙ БЯГУН
ФОТА: «МІНСК-НАВІНЫ»

У Менску за хабар судзяць былога намесніка міністра МНС.

У Менску пачаўся судовы працэс над былым намеснікам міністра МНС Дзмітрыем Бегуном. Пра ягонае затрыманне паводле падазрэння ў атрыманні хабару ў сакавіку гэтага года паведаміў асабіста Лукашэнка падчас сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан». Маўляў, дапрацаваўся да генеральскай пасады, каб у турме правесці час: «Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснік міністра», піша Onliner.

Дзмітрый Бягун падазраецца ў атрыманні хабару ад бізнэсоўца за ўвод у строй аб'екта з парушэннем патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка нават пазначыў тэрмін — «свеціць восем гадоў мінімум».

Напраўду можа быць і менш. Бегуна судзяць паводле ч.3 арт.430 (атрыманне хабару). Паводле гэтай часткі праходзяць «папаліся паўторна», асабліва значная сума, або асобы, якія займаюць адказнае становішча. Дык вось, яна прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Разам з Дзмітрыем Бегуном знаходзіцца былы дырэктар «РМ Грыфрэстаўрацыі» Аляксандр Грыц. Ён абвінавачваецца ў падбухторванні да ўчынення злачынства (ч.5 арт.16 КК РБ) і дачы хабару (ч.2 арт.431).

Пракурор зачытвае абвінавачванне. Мяркуючы з тэкста, Бягун і Грыц былі знаёмыя.

— Бягун неаднаразова атрымліваў у свайго знаёмага Грыца грошы за спрыяльнае развязанне пытанняў са студзеня 2013 года за беспраблемнае прыняцце падначаленымі выкананых «РМ Грыфрэстаўрацыяй» будаўніча-мантажных работ.

Сумы хабараў не ўражваюць. Ніводнага эпізоду з асабліва значнай суме. Максімальная сума, якую, на думку абвінавачвання, перадаваў Грыц, 5 тысяч даляраў. Акрамя таго, былі 90 млн недэнамінаваных рублёў, 15 млн, 10 млн і нават 5 млн.

За гэтыя грошы Бягун павінен быў забяспечыць прыняцце аб'ектаў у эксплуатацыю найкарацейшым шляхам, у тым ліку ў абыход дзейных патрабаванняў пажарнага нагляду.

Такім чынам, 3-я частка артыкула 430 тлумачыцца паўторным хабарам у значнай суме і адказным становішчам.

Грыц сваю віну прызнаў цалкам. Бягун папрасіў час для вывучэння матэрыялаў справы, якія яму перадалі ўжо ў зале суда.

«Хочаш са мной працаваць? Я напісаў на аркушы паперы «3%»

— Восенню 2012 года мая кампанія перамагла ў тэндары на правядзенне рэстаўрацыі аб'екта МНС. Так пазнаёміліся з Бегуном, на той момант начальнікам Менскай гарадской управы МНС, — адказвае Аляксандр Грыц на пытанні пракурора. — У кабінеце ён спытаў: хочаш са мной працаваць? Я ўспрыняў гэта як пытанне і наважыў штосьці прапанаваць. Я напісаў на аркушы паперы «3%» (ад кошту будаўніча-мантажных работ) і перадаў Бегуну. Ён скамячыў ліст, выкінуў яго, а пры расставанні паціснуў мне руку і сказаў, што будзем працаваць.

Я разлічваў на беспраблемную прыемку працы і своечасовую аплату выкананай працы.

Тэндар быў на 3 млрд рублёў, таму грошы насіў у некалькі заходаў ў службовы кабінет Бегуна — па меры аплаты работ. Агулам не менш за 90 млн рублёў.

ФОТА: ONLINER.BY

Наступная дамова датаваная вераснем 2015 года — перамаглі ў тэндары на капітальны рамонт аб'екта МНС Маскоўскага раёна. Заказчыкам выступала Менская гарадская ўправа МНС.

Усе працы вяліся паводле графіку, але з боку заказчыка адбываліся затрымкі з аплатай. Бягун павінен быў спрыяць своечасовасці пераводу грошай з бюджэту на рахунак кампаніі Грыца.

— Ён не прасіў — гэта была мая ініцыятыва. У пачатку снежня, пасля паступлення грошай, я прывёз у кабінет 10 млн рублёў у якасці падзякі.

«Чаму вы перадавалі грошы ў рублях, а не ў далярах?»

Тым часам зімой 2015 года Бегуна прызначаюць намеснікам міністра МНС. Але схема застаецца ранейшай: Грыц тэлефануе Бегуну — грошы паступаюць на рахунак кампаніі за праведзены рамонт — Грыц вязе грошы. Сумы можна назваць сімвалічнымі для намесніка міністра. Напрыклад, 5 млн недэнамінаваных рублёў.

— Суму даваў зыходзячы з сваіх фінансавых магчымасцяў, у нас не было дамоўленасці аб адсотку. Не памятаю, каб Бягун штосьці патрабаваў.

Наступны аб'ект — станцыя тэхабслугоўвання — павінен быў будавацца ў Заводскім раёне.

— Заказчык наважыў дабудаваць паверх, таму тэрмін заканчэння будаўніцтва пераносіўся. Іншых праблем не было. Але пазней з боку Заводскага РАНС узнікла прэтэнзія наконт уцяплення фасадаў. Справа ў тым, што, правёўшы маніторынг коштаў, заказчык наважыў уцяпляць сцены пенапластам, а не керамагранітнымі плітамі. Мы прыступілі да працы да ўзгаднення. У траўні 2016 года прыйшоў прадстаўнік РАНС і выпісаў паперу аб прыпыненні работ. Заказчык звярнуўся да мяне з просьбай дапамагчы з дакументацыяй — ён ведаў, што я знаёмы з Бегуном.

Той прапанаваў мне напісаць заяву аб тым, каб узгадніць адступленне ад нормаў пажарнай бяспекі, абавязваючыся забяспечыць спіс кампенсавальных мерапрыемстваў.

Тады ж я прапанаваў $2 тысячы, ён не пярэчыў. Пазней перадаваў суму ў беларускіх рублях — два разы па 20 млн.

— Чаму вы перадавалі грошы ў рублях, а не ў далярах?

— Таму што гэта былі мае асабістыя зберажэнні. Я захоўваю грошы ў рублях.

Крыху пазней за развязанне новых праблем пры ўводзе аб'екта заказчык і Грыц наважылі перадаць Бегуну яшчэ $5 тысяч. Праблема была ў тым, што адлегласць паміж аб'ектам і АЗС на Убарэвіча была меншай за 40 метраў.

— Ужо падчас следства я даведаўся, што наконт гэтага аб'екта была дадатковая праверка, якая не выявіла парушэнняў. У заканадаўстве ёсць дзірка. Выяўляецца, што гэту АЗС нельга будаваць на адлегласці менш за 40 метраў ад будынкаў. А вось аб тым, што нельга будаваць будынкі паблізу АЗС — ні слова.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках