21 траўня 2024, aўторак, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Нашую зямлю ёсць каму бараніць!

Уладзімір Някляеў: Нашую зямлю ёсць каму бараніць!
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Прыклад нашых продкаў паказвае, што беларусы гатовыя змагацца за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.

На Кастрычніцкай плошчы Менска сёння праходзіць Акцыя папярэджання супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў распавёў, чаму беларусам важна выходзіць на такія акцыі.

- Кажуць, што Вы прыйшлі на акцыю адразу з аэрапорта?

- Так, я проста з аэрапорта. Прыляцеў з Польшчы, дзе праходзіў міжнародны Эканамічны форум. Трэба было б, вядома, застацца яшчэ на дзень, бо вельмі важныя сустрэчы, але я памяняў квіток і прыляцеў, бо быць тут, на акцыі, важней.

- Чаму важна сёння быць тут?

- У нас ёсць досвед Украіны і гэтага дастаткова для таго, каб сцерагчыся самых негатыўных наступстваў «Захаду-2017» хто б што ні казаў. Дарэчы, са мной у Крыніцы-Здруй, дзе праходзіў Беларускі інвэстыцыйны форум, быў вядомы расейскі эканаміст і палітолаг Андрэй Іларыёнаў. Ён іншага слова, акрамя як анэксія, пра тое, што адбываецца з боку Расеі ў дачыненні да Беларусі, не ўжывае.

Я яму кажу: можа, знойдзем нейкае іншае слова, а ён: «Ну, а як яшчэ можна назваць далучэнне вялікай дзяржавай маленькай?».

Я мяркую, што сёння ў Расеі няма сіл, але, як той казаў, хочаш міру - рыхтуйся да вайны.

Не толькі да вайны з кулямётамі, але і да духоўнай, мужнай барацьбы за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.

Гледзячы, як горда маршыруюць па нашай зямлі ўжо тыя часткі, якія на сённяшні дзень прыехалі ў Беларусь, я думаю, што трэба сказаць, а дакладней паказаць, што тут ёсць каму нашу зямлю абараняць. У гэтым перш за ўсё ідэя сённяшняй акцыі.

Увогуле, гэтыя пратэстныя акцыі не менш патрэбныя ўладзе, чым яны патрэбныя беларусам. Таму што нам будзе дрэнна, а ім яшчэ горш.

- А чаму акцыя праходзіць менавіта 8 верасня?

- Сёння ж Дзень беларускай вайсковай славы. Усе павінны ведаць, што ў гэты дзень, ужо 503 гады таму, пад Воршай на Крапівенскім полі 30-тысячнае войска ВКЛ перамагло Маскоўскае, амаль утрая большае колькасцю. Гэта была бліскучая вайсковая перамога: тактычная, стратэгічная. Яна паказала талент тых людзей, якія паўтысячы гадоў на гэтай зямлі жылі і рабілі тое ж самае, што выпала рабіць нам: абаранялі гэтую зямлю, якая называецца Радзімай. Нашы продкі перамаглі і пакінулі нам зямлю.

Мы маем вельмі багатую гісторыю, вялікія асобы. Мы можам ўсім гэтым ганарыцца! На жаль, гэта вельмі цяжка даходзіць да нашых людзей з той прычыны, што працуе савецкая прапаганда, прычым з двух бакоў: з расейскай і лукашэнкаўскай адміністрацыі. Яны дзяўбуць, што ўсё пачалося, калі мы сталі з Расеяй у СССР жыць. Не, гэта няпраўда, усё пачалося значна раней. І мы павінны гэты шлях працягваць.

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-рэпартаж з Акцыі папярэджання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках