Замест Дaдона склад урада Малдовы зацвердзіў спікер парламента
4- 10.01.2018, 19:15
- 13,004
ФОТА: REUTERS / VIKTOR DIMITROV
Прэм'ер-міністрам Малдовы застаўся Павел Філіп.
Пасля таго як 2 студзеня Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў паўторную адмову Дадона зацвярджаць новых міністраў і віцэ-прэм'ераў парушэннем ягоных канстытуцыйных абавязкаў і часова адхіліў яго ад пасады, кіраўнік парламента Малдовы Андрыян Канду падпісаў замест прэзідэнта краіны ўказы наконт прызначэння сямі новых чальцоў урада, паведамляе hubs.ua cо спасылкай на Newsmaker.md.
Прэм'ер-міністрам застаўся Павел Філіп, а міністрам замежных справаў і еўрапейскай інтэграцыі стаў былы амбасадар Малдовы ў Швэйцарыі Тудор Уллянаўскі.