25 красавiка 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Б’ёрндален не выканаў крытэрыяў адбору на АГ 2018

20
Б’ёрндален не выканаў крытэрыяў адбору на АГ 2018
УЛЕ-ЭЙНАР Б’ЁРНДАЛЕН

У мужа Дар'і Домрачавай практычна не засталося шанцаў трапіць на Алімпіяду ў Пхенчхане.

У сераду на этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу Уле-Эйнар Б’ёрндален заняў 42-е месца ў індывідуальнай гонцы, якая з'яўлялася заключным адборачным стартам на Гульні ў Пхенчхане, паведамляе «Прэсбол».

У Б’ёрндалена, якому 27 студзеня споўніцца 44 гады, у гэтым сезоне ні разу не атрымалася заняць прызавое месца на этапах Кубка свету ці двойчы апынуцца ў ліку шасці наймацнейшых, што гарантавала б яму ўдзел у АГ 2018. Пры гэтым крытэрыі адбору ўжо выканалі пяць нарвежскіх біятланістаў – Ёханэс і Тар'ей Бо, Эміль Свендсэн, Ларс Біркеланд і Хенрык Л'Абе Лун. Шосты магчымы ўдзельнік нарвежскай зборнай на Алімпіядзе Эрленд Оўрэнг Б’ёнтэгорд не здолеў выканаць крытэрыяў адбору, але паводле вынікаў на этапах Кубка свету ён перасягнуў Б’ёрндалена.

Да старту Алімпіяды пройдзе яшчэ адзін этап, у італьянскім Антхольцы, аднак у ім, паводле запэўнення трэнерскага штаба зборнай Нарвегіі, будуць удзельнічаць толькі тыя біятланісты, якія адабраліся на Алімпійскія гульні. Самы тытулаваны біятланіст свету Б’ёрндален, для якога Гульні ў Пхенчхане могуць стаць сёмымі ў кар'еры, цяпер можа трапіць у алімпійскую каманду толькі ў выпадку траўмы аднаго з згаданых спартоўцаў або паводле спецыяльнай пастановы трэнераў каманды, аднак такі варыянт пакуль не абмяркоўваўся. На рахунку нарвежца 13 алімпійскіх узнагародаў, з якіх восем залатых. 20 разоў Б’ёрндален перамагаў у чэмпіянаце свету, яшчэ шэсць разоў ён станавіўся пераможцам Кубка свету.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках