7 траўня 2024, aўторак, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Страшны сусед»: Дзеці з-пад Берасця малююць акумулятарны завод

4
«Страшны сусед»: Дзеці з-пад Берасця малююць акумулятарны завод

Жыхары вёсак пад Берасцем далей пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Пад Берасцем хочуць пабудаваць акумулятарны завод - нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў. Жыхары пасёлка Сцімава даслалі ў рэдакцыю belsat.eu дзіцячыя малюнкі з выявамі «страшнага суседа».

Жыхары вёскі Хабы і пасёлка Сцімава пад Берасцем пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, які плануюць размясціць усяго за некалькі кіламетраў ад абласнога цэнтра. Вяскоўцы і эколагі б'юць трывогу, а чыноўнікі запэўніваюць, што новая вытворчасць дасць хлеб амаль двумстам сем'ям.

Так дзеці з паселішча Сцімава ўяўляюць працу акумулятарнага завода

Берасцейцы думаюць, што акумулятарны завод «iPower», які будуюць у свабоднай эканамічнай зоне «Берасце», будзе шкодны для здароўя мясцовых жыхароў. У панядзелак увечары ўлады сустрэнуцца з жыхарамі, каб абмеркаваць пабудову завода.

«Шкоды для здароўя баімся больш за ўсё - бо гэтыя шкодныя выкіды маюць ўласцівасць не адразу праяўляцца, а назапашвацца ў арганізме», - сказаў адзін з жыхароў Хаба.

Аднак завод акумулятараў - не адзіны, які кампанія Віктара Лемяшэўскага плануе пабудаваць на гэтым месцы. У перспектыве ў «iPower» ёсць планы аб пачатку вытворчасці цягавых і індустрыяльных батарэй для падлогавага транспарту і крыніц бесперабойнага сілкавання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках