Павал Дураў аб ударах па дата-цэнтры «ВКонтакте»: Не ўбераглі
3- 18.10.2026, 17:49
- 2,982
Заснавальнік сацыяльнай сеткі заявіў, што дата-цэнтр быў «пабудаваны на сумленне».
Заснавальнік сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» Павал Дураў пракаментаваў сённяшнія удары украінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры VK.
«Падарваны сёння пад Пецярбургам дата-цэнтр я пабудаваў 15 гадоў таму. Прадаў яго VK 12 гадоў таму. Відаць, што пабудаваны на сумленне, сцены таўстыя. Але не ўбераглі», — напісаў Дураў у сваім канале.
Кампанія VK раней пацвердзіла атаку на свой дата-цэнтр у Ленінградскай вобласці. Карыстальнікі скардзіліся на праблемы з доступам да «ВКонтакте».
Сам Дураў не валодае «ВКонтакте» з 2014 года — тады ён звольніўся з пасады генеральнага дырэктара і прадаў сваю долю ў кампаніі. Цяпер мільярдэр займаецца развіццём мэсэнджара Telegram.