20 красавiка 2024, Субота, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукі пра прадукты з зоны адчужэння: Цэзій дагэтуль яшчэ не распаўся да канца

7
Гамельчукі пра прадукты з зоны адчужэння: Цэзій дагэтуль яшчэ не распаўся да канца

Блізу 1600 гектараў радыяцыйна-небяспечных зямель вярнулі сельскім гаспадаркам.

У Беларусі прыдумалі ноў-хаў: землі ад радыяцыі ў нас «чысцяць» пастановамі. Так, у студзені савет міністраў вярнуў блізу 1600 гектарам радыяцыйна-небяспечных зямель статус зямель абмежаванага гаспадарчага карыстання.

Журналісты гомельскага «Зялёнага партала» выйшлі на вуліцы горада і запыталіся аб меркаванні гамельчукоў з нагоды такіх пастаноў улады.

Ці з'явяцца на стале беларусаў прадукты з былых зон адчужэння? Што думаюць у Гомелі пра такую перспектыву?

- У мяне ёсць знаёмыя, якія баяцца нават гомельскай вытворчасці. Нашай!

- Я думаю, мы і цяпер ужываем гэтую прадукцыю.

- Нельга, вядома! Радыяцыя назапашваецца.

- Цэзій дагэтуль яшчэ не распаўся да канца...

Нагадаем, старшыня сельгаспрадпрыемства «Дубравіца» Галіна Кашчэева ў інтэрв'ю заявіла:

- Я ж пакуль не ведаю, колькі там кюры - да 15, пяці, трох ці двух на квадратны метр. Таму, што будзем там вырошчваць, залежыць ад забруджаных зямлі. Але што б мы ні вырошчвалі, яно ўсё адно пойдзе на корм жывёле.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках