19 красавiка 2024, Пятніца, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыклон, які зрываў дахі ў Еўропе, закране сёння і Беларусь

Цыклон, які зрываў дахі ў Еўропе, закране сёння і Беларусь

Атмасферныя франты цыклона «Фрэдэрык» 19 студзеня пагоршаць надвор'е і ў нашай краіне.

Атмасферныя франты цыклона «Фрэдэрык», які вызначае вельмі складаныя варункі надвор'я ў краінах Заходняй Еўропы, 19 студзеня пагоршыць надвор'е і ў Беларусі, паведамілі ў Белгідрамеце.

Уночы пераважна на паўднёва-заходняй палове краіны, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца завіруха і слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў, парывісты, на паўднёвым захадзе краіны месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да -1 ...-7°С, у другой палове дня падвысіцца да -5... +1°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, удзень істотна не зменіцца.

У выходныя Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску. Захаваецца зімовы характар надвор'я.

18 студзеня зімовы ўраган «Фрэдэрык» абрынуўся на Нідэрланды і паўночна-заходнія раёны Нямеччыны. Парывы ветру дасягалі 140 км/г. Пашкоджаныя будынкі, парушаны рух транспарту, у Нямеччыне прыпынілі чыгуначнае злучэнне. Вецер збіваў людзей з ног, зносіў дахі дамоў, валіў дрэвы. Непагадзь зачапіла таксама Бэльгію і Румынію. Некалькі чалавек загінулі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках