Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Піллей пажартавала з Трампа
1- 9.10.2026, 20:47
- 1,778
Суддзя высмяяла імкненне амерыканскага лідара атрымаць узнагароду.
Праваабаронца Наванетхем Піллей, якая стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру 2026 года, пажартавала, што можа падзяліць узнагароду з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, калі прысутныя працягнуць апладзіраваць. Пра гэта стала вядома 9 кастрычніка.
«Калі вы яшчэ трошкі папляскаеце, магчыма, я падзялю гэтую ўзнагароду з Трампам», — заявіла Піллей.
Відэа з рэакцыяй праваабаронцы на прысуджэнне прэміі апублікавала ў сацсетцы X генеральная сакратарка Amnesty International Ан’ес Каламар. Запіс быў зроблены падчас знаходжання Піллей у Нюрнбергу.
Адзначым, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў героем мемаў у сацсетках пасля таго, як не атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Карыстальнікі X публікуюць жартоўныя пасты, высмейваючы імкненне амерыканскага лідара атрымаць узнагароду.
Нарвежскі Нобелеўскі камітэт 9 кастрычніка прысудзіў Піллей прэмію міру за намаганні па прасоўванні міру і міжнароднага права. З 2008 па 2014 год яна займала пасаду вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека, таксама працавала суддзёй Міжнароднага крымінальнага суда і ўзначальвала камісію ААН па расследаванні падзей на акупаванай палестынскай тэрыторыі.