29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буры і снегапады ў Заходняй Еўропе нанеслі шкоду некалькім краінам

2
Буры і снегапады ў Заходняй Еўропе нанеслі шкоду некалькім краінам
ФОТА: AFP

У Нямеччыне зачыненыя школы, у Румыніі дзясяткі тысяч людзей засталіся без электрычнасці.

Сайт "Сегодня" сабраў найбольш разбуральныя наступствы пагаршэння ўмоў надвор'я ў Заходняй Еўропе на гэтым тыдні.

Кіламетровыя пробкі ў Шатландыі

Некалькі тысяч чалавек былі заблакаваныя на шашы ў Шатландыі пасля таго, як яе часткова перакрылі праз моцны снегапад. Са слоў відавочцаў, коркі ў некаторых частках шашы расцягнуліся больш чым на 30 км у абодвух напрамках. Некаторыя кіроўцы сцвярджалі, што знаходзіліся на трасе больш за 14 гадзін. Людзям на шашы аказвалі дапамогу выратавальныя службы.

Мільённыя страты ў Нямеччыны

Ахвярамі ўрагану «Фрэдэрыка» ў Нямеччыне паводле апошніх звестак, сталі восем чалавек. Два чалавекі загінулі ў выніку падзення дрэў, яшчэ два не справіліся з кіраваннем транспартным сродкам праз непагадзь. Сума шкоды ад урагану склала 500 млн еўраў. У шэрагу федэральных зямель адмененыя таксама рэгіянальныя чыгуначныя пасажырскія перавозкі. Ураган прывёў да праблем у працы некалькіх аэрапортаў.

Закрыты аэрапорт у Нідэрландах

На тэрыторыі Нідэрландаў быў абвешчаны «чырвоны код» небяспекі - самы высокі ўзровень пагрозы прыродных стыхій. Праз умовы надвор'я скасавалі значную частку авіярэйсаў. Моцны вецер, парывы якога дасягаюць 130 кіламетраў у гадзіну, суправаджаліся дажджом, а часам - снегам. Два чалавекі загінулі ў выніку штармавога ветру і моцных ападкаў.

Адключэнне святла ў Румыніі

Праз моцны снегапад і вецер дзясяткі школ, некалькі галоўных дарог і партоў у розных частках Румыніі зачыненыя, тысячы людзей засталіся без электрычнасці. Міністарка ўнутраных спраў краіны Кармэн Дэн заявіла, што блізу 32 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці ў 13 акругах. Большая частка партоў таксама былі зачыненыя. Ратавальнікам удалося выратаваць 22 чалавекі, якія затрымаліся ў аўтобусе праз гурбы ў рэгіёне Галац ва ўсходняй Румыніі.

Дзясяткі параненых і загінулых у Бэльгіі

Паводле звестак выратавальных службаў Бэльгіі, ад дрэва , што ўпала на аўтамашыну загінула аўтамабілістка. Па краіне налічваецца немалая колькасць параненых, у тым ліку адзін пацярпелы з Антвэрпэна знаходзіцца ў цяжкім стане. Вялікая колькасць аўтамабільных дарог і чыгуначныя шляхі ў Валёніі (поўдзень) у многіх месцах апынуліся заблакаванымі паваленымі ад магутнага ветру галінамі і стваламі дрэў. Пацярпелі жылыя і службовыя будынкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках