5 траўня 2024, Нядзеля, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няма прыбытку - знізім заробкі»: слуцкім рабочым выставілі ўльтыматум

100
«Няма прыбытку - знізім заробкі»: слуцкім рабочым выставілі ўльтыматум
Фото: lider-press.by

Нязгодным прапанавалі звольніцца.

На Слуцкім цукрарафінадным камбінаце работнікаў апавясцілі аб тым, што ўмовы працы, магчыма, зменяцца. Ёсць імавернасць, што прэміі сёлета зменшацца. Тым, хто не згодны з такімі ўмовамі, прапанавалі сысці з выходнай дапамогай.

Прадстаўнік прадпрыемства патлумачыў «Кур'еру», што скарачэнне прэмій сапраўды магчымае, калі эканамічны стан камбіната пагоршыцца.

У распараджэнні «Кур'ер» апынуўся ўнутраны дакумент прадпрыемства, яго перадаў адзін з супрацоўнікаў. Гэта - апавяшчэнне аб змене ўмоў працы. У ім гаворыцца, што ўваходзяць у дзеянне дапаўненні да Палажэння аб прэміраванні работнікаў. Паводле гэтых дапаўненняў, калі камбінат не атрымае прыбытак, то дырэкцыя будзе вырашаць, колькі выплачваць прэміі.

Тых, хто не згодны з умовамі, звольняць з выходнай дапамогай.

Чалавек, які перадаў гэты дакумент, працуе на камбінаце нядаўна. Ён распавёў, што заробак пакуль выплачваюць цалкам.

«Таму і вырашылі скласці такое апавяшчэнне, каб панізіць заробак, - упэўнены ён. - Сказалі, што калі будзе збыт, то прэмію вернуць. Але тое, што прэмію вернуць, нічым не падмацавалі».

Мужчыну не сказалі, ці скароціцца яго прэмія ці не, але ён непакоіцца, што яна можа зменшыцца ўжо ў лютым.

Мы звязаліся з рабочай, якая працуе на прадпрыемстве ўжо некалькі гадоў. Яна таксама атрымала такое апавяшчэнне. З ейных слоў, заробак у гэтым месяцы ёй выплацілі цалкам. На яе думку, дакумент - гэта падстрахоўка на той выпадак, калі прыбытку не будзе. На заводзе кажуць, што ўсё гэта - праз танны расейскі цукар.

Вось, як пракаментаваў сітуацыю прадстаўнік кіраўніцтва Слуцкага цукроварафінаднага камбіната:

«Цяпер ёсць пытанні з продажам нашага цукру. Мы можам дайсці да таго перыяду, калі прадпрыемства пачне працаваць без прыбытку: гэта магчыма ў сярэдзіне года або калісьці яшчэ. Тады пытанне выплаты прэміі будзе вырашаць кіраўніцтва камбіната. І яна, магчыма, будзе ніжэйшай.

Цяпер па сітуацыі на камбінаце няма абмежаванняў па прэміях. За добрыя паказчыкі чалавеку, напрыклад, 100% прэміі налічваюць. Пасля ўваходжанне ў дзеянне апавяшчэння кіраўнік будзе вырашаць, выплачваць 100% прэміі (маецца на ўвазе 100% ад акладу - заўв. Рэд.) або, дапусцім, загадам выдасць выплаціць 50%. Пра гэта проста папярэдзілі работнікаў на выпадак пагаршэння эканамічнага стану камбіната».

Чаму ў цукрарафінаднага камбіната ўзніклі праблемы

Складанасці звязаныя з тым, што ў крамах некаторых гандлёвых сетак з'явіўся расейскі цукар, які таннейшы за беларускі. Ён каштуе 1 рубель 30 капеек, а па акцыі - і таго менш. Тады як кошт на слуцкі і гарадзейскі цукар - паўтара рубля і вышэй.

У гэтым выпадку пакупнікі бяруць расейскі цукар праз больш нізкую цану.

У гандлёвай сетцы «Вясёлка» цана на расейскі і беларускі цукар аднолькавая - паўтара рубля. Эканаміст па цэнаўтварэнні «Вясёлкі» распавёў, што беларускі цукар у пакупнікоў карыстаецца большым попытам.

«З размоваў з кампетэнтнымі работнікамі камбіната можна канстатаваць, што сітуацыя з танным расейскім цукрам, які прыйшоў на беларускі рынак, паўплывала на сітуацыю на ўсіх прадпрыемствах галіны, - прызнаўся прадстаўнік камбіната.

Канкураваць нашым цукравытворцам цяжка.

Нам складана, але мы спадзяёмся, што з лютага, як і ў мінулыя гады, цэны патроху пачнуць падымацца і на расейскім рынку, таму што ў нас вялікая рэалізацыя прадукцыі на расейскі рынак і ў іншыя краіны СНД. Тады і пытанне змены сумы прэмій, магчыма, адпадзе само сабой».

Пастанова МАРГ

МАРГ падрыхтаваў дакумент, у якім вызначаны мінімальныя і максімальныя кошты на цукар. Калі дакумент уступіць у дзеянне, а ён ужо зарэгістраваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, мінімальная цана на расейскі цукар не павінна быць ніжэйшай за 1,5 рубля. (Раней: «У Беларусі адрэгулююць кошты на цукар»).

Пастанова павінна ўвайсці ў дзеянне пасля яе афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу 90 дзён.

Белы крышталічны цукар у снежні мінулага года ўключылі ў спіс сацыяльна значных тавараў, цэны на якiя рэгулююцца МАРГ да 90 дзён на працягу аднаго года.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках