23 красавiка 2024, aўторак, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы сядзім, а ён падае»: што будзе з праблемнымі мастамі

20
«Мы сядзім, а ён падае»: што будзе з праблемнымі мастамі

У Беларусі трэснулі адразу пяць мастоў.

Праблему моста праз Прыпяць, які трэснуў у снежні, і яшчэ чатырох яго «братоў», пабудаваных каробчатым спосабам больш за 25 гадоў таму, абмяркоўвалі на ОНТ.

Як раней паведамлялася, у студзені усплыў пантонны мост праз Прыпяць, і людзей, многія з якіх працуюць у адрэзаным Тураве, выратавальнікі возяць катэрамі. Аналагічны мост у Наваполацку таксама праблемны, ёсць расколіны, ён закрыты для цяжкага транспарту. «Канструкцыя не ўпадзе. Але мост чакае складаны рамонт. Праблема ў самой тэхналогіі», - адзначаюць экспэрты.

Раскалоліся і астатнія масты, пабудаваныя паводле такой тэхналогіі. «Мы сядзім, а ён падае. Ёсць гранічны пункт, калі гэта будзе вельмі небяспечна», - папярэджвае начальнік управы маставога праектавання «Белгіпрадар» Алег Удовін.

Самы праблемны - над Прыпяццю, які ў адзін момант асеў на 40 сантыметраў і рух прадаўжаецца. Кожны тыдзень ён падае прыкладна на сантыметр. Спецыялісты за гэтым адсочваюць ці не штогадзінна.

Гендырэктар ААТ «Мостабуд» Сяргей Вашкевіч абяцае, што 1 сакавіка запрацуе паромная пераправа праз Прыпяць. «Потым рэчка будзе перанакіроўвацца ў старое рэчышча, аварыйны мост будуць разбіраць цалкам, усе пралёты», распавёў ён. Канструкцыі заменяць на металічныя. Да 1 студзені 2019 года плануецца адкрыць рух па цалкам рэканструяваным мосце.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках