25 красавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Сяргей Далідовіч выступіць на сёмых у кар'еры Алімпійскіх гульнях

10
Беларус Сяргей Далідовіч выступіць на сёмых у кар'еры Алімпійскіх гульнях
Сяргей Далідовіч

44-гадовы беларускі лыжнік перасягнуў Оле-Эйнара Б’ёрндалена.

Вядомы беларускі лыжнік, 44-гадовы Сяргей Далідовіч усё ж паедзе на сёмую ў кар'еры Алімпіяду. У адрозненне ад легендарнага нарвежскага біятланіста Оле-Эйнара Б’ёрндалена, які не змог адабрацца на сёмыя для сябе зімовыя Гульні.

«Прессбол» паведамляе гэтую навіну першым і пад вялікім сакрэтам таму, што мае інфармацыю, якая пакуль не з'яўляецца афіцыйнай, але ў хуткім часе стане. Як абяцаецца - апоўдні ў сераду, калі ў штаб-кватэры НАКа адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная чарговым зімовым Гульням, дзе і будзе пададзены поўны спіс будучых алімпійцаў.

Імёны ўладальнікаў ліцэнзій, як і заяўлялася ў снежні, абвесціць трэнерская рада. Зрэшты, ветэрана ўсё гэта ўжо зусім не тычыцца. Выведка дакладвае, што ў трэнерскага корпусу аб кандыдатуры Далідовіча маецца абсалютны кансэнсус. Іншымі словамі, спецыялістаў, якія б былі супраць таго, каб алімпійская квота дасталася Сяргею Мікалаевічу, няма.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках