6 траўня 2024, панядзелак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі і Расеі шукаюць зніклага хлопчыка з Гомеля

2
У Беларусі і Расеі шукаюць зніклага хлопчыка з Гомеля
РУСЛАН ШУГАЎ

16-гадовы Руслан Шугаў з Гомеля пайшоў з дому яшчэ летам мінулага года.

Праваахоўнікі і валанцёры працягваюць пошукі 16-гадовага дзіцяці з Гомеля. Руслан Шугаў пайшоў з дому яшчэ 16 ліпеня 2017 года і так і не вярнуўся. Дзіця не могуць знайсці дагэтуль, пішуць «Сильные новости».

Пошукава-выратавальны атрад «Сімуран», які шукае хлопчыка, паведамляе, што Руслан можа знаходзіцца каля праваслаўных і каталіцкіх храмаў на тэрыторыі Беларусі і Расеі.

Зніклы жыў на вул. 50 гадоў Гомсельмаша ў Гомелі. На выгляд яму 16 гадоў, рост 175-180 см, хударлявага целаскладу. Калі сыходзіў з дому летам, быў адзеты: кепка, чорная майка з малюнкам або шэрая кашуля, шэрыя джынсы і красоўкі. Асаблівыя прыкметы: няма аднаго верхняга зуба, пры хадзе спружыніць на дыбачках, ляўшун, на ўнутраным баку далоні ёсць радзімка, заікаецца пры хваляванні. Паведамляецца таксама, што хлопчык пакутуе на псіхічнае захворванне.

Усіх, хто бачыў дзе-небудзь дзіця, просяць патэлефанаваць па нумарах: +375 29 232 11 11 (ПВА «Сімуран») або ў міліцыю: 102, +375 29 534 89 75.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках