У Вільні абмяркуюць «План Маршала для Украіны»
- 25.01.2018, 21:02
- 7,598
Абмеркаванне «Плана Маршала для Украіны» адбудзецца 26 студзеня.
Прадстаўнікі міжнародных фінансавых арганізацый упершыню возьмуць удзел у абмеркаванні «Плана Маршала для Украіны» на семінары, які адбудзецца ў Вільні 26 студзеня, як паведаміў удзельнік гэтай падзеі, экс-міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Айварас Абрамавічус, піша zn.ua.
«Вельмі важна, што ўпершыню на такую сустрэчу прыбудуць прадстаўнікі МФА, Міжнароднай фінансавай карпарацыі, Еўрапейскага інвестбанка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця», - сказаў ён у Давосе.
Ён паведаміў, што прадстаўнікі Літвы, экс-прэм'ер якой Андрус Кубіліус з'яўляецца адным з ініцыятараў «Плана Маршала для Украіны», падзеляцца сваім досведам, як дапамаглі структурныя фонды ЕЗ у імклівым рэфармаванні краіны і яе еўраінтэграцыі.
У той жа час Абрамавічус са шкадаваннем адзначыў, што ўкраінскае прадстаўніцтва на гэтай сустрэчы будзе недастатковым. Паводле ягоных слоў, ад краіны у падзеі возьмуць удзел кіраўніца камітэта Вярхоўнай Рады замежных спраў Ганна Гапко, народны дэпутат Астап Еднак і яшчэ шэраг асоб, аднак ніводнага міністра ці намесніка міністра не будзе.
«Украінская старана недастатковую праяўляе ініцыятыву. Павінен быць хтосьці з украінскай стараны, хто возьме сцяг у рукі і будзе яго несці», - мяркуе экс-міністр эканамічнага развіцця.
6 лістапада 2017 года ў Сэйме Літвы паслы краін-удзельніц праграмы Усходняга партнёрства прадставілі «Новы Еўрапейскі план для Украіны на 2017-2020 гады» («План Маршала для Украіны»). Згодна з планам, цягам дзесяці гадоў літоўскія палітыкі прапануюць выдаць Украіне з 2018 года 50 млрд еўраў дапамогі для заахвочвання малога і сярэдняга бізнэсу.