17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Пянткоўскі: Масква пацярпела паразу яшчэ ўлетку 2014-га года

2
Андрэй Пянткоўскі: Масква пацярпела паразу яшчэ ўлетку 2014-га года
Андрэй Пянткоўскі

Канцэпцыя «расейскага свету» зазнала крах.

Расейцы цяпер дэманструюць звычайную тактыку запалохвання і шантажу, і звяртаюцца да яе ўсе расейскія афіцыйныя асобы, аж да Пуціна. Але гэта паводзіны дваровага хулігана "не падыходзь да мяне, а то я пырсну шалёнай слінай". А што, уласна, можа зрабіць пуцінская Расея? У эканамічнай сфэры нічога, усялякія санкцыі, якія прагучаць 29-га студзеня - гэта дробязі ў параўнанні з тымі, якія ўжываліся да Ірану. Але якія ў адказ на ўсякія правакацыі можна ўжыць і да Расеі, піша Андрэй Пянткоўскі для сайта «Обозреватель».

Маю на ўвазе адлучэнне ад Свіфта і нафтавае эмбарга. Увогуле, усякая канфліктная эскалацыя будзе не на карысць Расеі. Адзінае, чым можа палохаць Масква - гэта ядзерная вайна, але гэта ўзаемнае самагубства. Усе гэтыя людзі, мультымільярдэры, яны зусім не самагубцы. І ўласна, на якія гарады будуць кідацца атамныя бомбы? На тыя, дзе жывуць іхнія дзеці і ўнукі? Плюс і сам Захад ужо звык да гэтага шантажу і ставіцца да яго спакайней.

Дарэчы, на эканамічным форуме ў Давосе, пакуль адны расейцы рвалі на сабе кашулю, той жа Дварковіч, кіраўнік расейскай дэлегацыі, паўтараў іншую казку. Маўляў, санкцыі і не страшныя, яны нам дапамагаюць лепш развівацца. Пра што хочаш яны цяпер думаюць, толькі не пра вайну з Захадам. Гэта можна меркаваць з шэрагу публікацый знаных пракрамлёўскіх, але прагматычных аўтараў. Асноўнае пасланне, што ўсё, Украіну мы страцілі назаўжды, пра яе трэба забыць і супакоіцца.

Усякія рухі Пуціна з міратворцамі - гэта спроба таго, што я ўжо два гады называю гібрыднай капітуляцыяй. Пра штосьці дамовіцца з Захадам наконт Украіны, каб Захад прыняў гэта як капітуляцыю, а ўласнаму народу праз тэлевізар прадаць як перамогу. Масква саступіла даволі хутка яшчэ ўлетку 2014 года, калі зазналі крах канцэпцыі "расейскага свету" і Наваросіі. Пра гэта ўжо некалькі гадоў нічога не кажуць.

А датуль разлік быў на апеляцыю да этнічных расейскіх грамадзян Украіны паўстаць супраць жыдабандэраўскага ўрада, за правы расейцаў. Але большасць расейскіх грамадзян Украіны адпрэчыла гэтую канцэпцыю "расейскага свету". У той жа АТА расейцы змагаюцца гэтак жа як і ўкраінцы. Што б там Масква ні вычварала - стратэгічна яна саступіла. Ні на якую эскалацыю яна не пойдзе. Хіба што будзе рваць на сабе кашулю і пагражаць Захаду вайной.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках