Фотафакт: У Салігорску паставілі елку з бутэлек
3- 3.01.2018, 21:30
- 17,008
Салігорскі «Парк чатырох стыхій» упрыгожылі самаробныя елкі.
Тут праходзіць конкурс пад назвай «Парад елак 2018», піша kurjer.info.
Пераможцы будуць выбіраць да 12 студзеня інтэрактыўным галасаваннем.
Такі конкурс праходзіць у Салігорску ўжо другі год запар. Летась яго ўдзельнікі стварылі 10 нестандартных елак, сёлета іх колькасць павялічылася да 15.
У конкурсе ўдзельнічаюць елкі з бутэлек шампанскага, выкарыстаных шын, пластыкавых кубкаў, металічныя і драўляныя канструкцыі. Прадпрыемствы ўпрыгожылі свае кампазіцыі не толькі гірляндамі, але і размаляванымі пернікамі, і нават трыкатажнымі вырабамі.
Увечары ўсе елкі свецяцца, каб наведвальнікі маглі рабіць сэлфі на іх фоне.
