26 красавiка 2024, Пятніца, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая самая надзейная аўтамабільная марка

22
Названая самая надзейная аўтамабільная марка

У рэйтынг самых надзейных аўто трапілі 27 самаходаў.

Два японскія брэнды - Toyota і Lexus, а таксама карэйцы з Кіа ў 2017 годзе ўзначалілі рэйтынг самых надзейных марак аўтамабіляў паводле версіі выдання Consumer Reports, піша hronika.info.

Пры складанні рэйтынгу выданне выкарыстала звесткі, атрыманыя падччас апытанняў аўтаўладальнікаў.

Усяго ў рэйтынгу - 27 марак. У топ-10 патрапілі таксама Audi, BMW, Subaru, Infinity, Buick, Honda і Hyundai.

А вось самым надзейным аўтамабілем па выніках апытання Consumer Reports, прызнаная Kia Niro. У тройцы таксама Subaru BRZ і Toyota 86.

А вось самым праблемным аўто прызнаны Chevrolet Camaro, уладальнікі якога часцей за ўсё скардзяцца на праблемы з каробкай перадач, электронікай і кіраваннем. На другім месцы "антырэйтынгі" - Mercedes-Benz GLC, карыстальнікі скардзяцца на праблемы з тармазамі, падвескай і сілавой устаноўкай, а трэцім у спісе ідзе Jaguar F-Pace - самымі слабымі месцамі гэтага аўто з'яўляюцца сістэма кіравання і электроніка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках