23 красавiка 2024, aўторак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі 20-м разам даражэе аўтамабільнае паліва

10
Заўтра ў Беларусі 20-м разам даражэе аўтамабільнае паліва

Кошты будуць падымацца кожны тыдзень да канца года?

З 14 кастрычніка 2018 года ў Беларусі змяняюцца раздробныя кошты аўтамабільнага паліва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма», піша tut.by.

Ва ўстанове распавялі, што раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічацца на 1 капейку. З 14 кастрычніка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 39 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 47 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 68 капеек, ДТ - 1 рубель 47 капеек.

Гэта дваццатае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошнім разам кошт паліва змяняўся 7 кастрычніка: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.

- Беларускія НПЗ прадаўжаюць працаваць у складаных варунках апераджальнага росту коштаў нафты ў параўнанні з коштамі нафтапрадуктаў. Кошт нафты ў кастрычніку ў сярэднім склаў 85,1 даляра за барэль і з пачатку года вырас на 59,3%. Аўтамабільнае паліва на беларускіх АЗС за гэты перыяд падаражэла толькі на 14,4%, - паведамілі ў «Белнафтахіме».

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя аб тым, што кошты паліва ў Беларусі будуць падвышацца кожны тыдзень да канца года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках