У Беларусі зменяцца цэны на звадкаваны газ
1- 19.05.2026, 21:08
Колькі цяпер будуць плаціць спажыўцы?
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) перагледзела кошт звадкаванага газу, які прадаецца насельніцтву ў балонах. Карэкціроўка зацверджана пастановай ад 7 мая 2026 года № 29. Яна пачне дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання.
Цана павялічылася на 11 капеек — цяпер кошт складае 1,73 рубля за 1 кілаграм газу. Новая цана распаўсюджваецца на запраўку балонаў аб'ёмамі 1 літр (0,4 кілаграма), 5 літраў (2 кілаграмы), 12 літраў (5 кілаграмаў), 27 літраў (11,4 кілаграма)
Акрамя кошту самога паліва, устаноўлены новы тарыф на транспартаванне прыроднага газу па размеркавальных сетках абласных газавых прадпрыемстваў. Ён складзе 25,11 рубля за 1 тысячу кубаметраў.