10 лiпеня 2026, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілёў: Абмяняць Сянцова на кагосьці для Пуціна гэта нецікава

1
Мустафа Джамілёў: Абмяняць Сянцова на кагосьці для Пуціна гэта нецікава
МУСТАФА ДЖАМІЛЁЎ
ФОТА: UN.ORG

Калі Пуцін пагодзіцца на абмен, то Украіне давядзецца аддаць за палітвязняў расейскіх тэрарыстаў.

Крамлю патрэбныя ўкраінскія закладнікі, каб мець «абменны матэрыял». Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Прямой» распавёў лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілёў, паведамляе РБК-Украина.

«Абмяняць Сянцова на кагосьці для Пуціна гэта нецікава. Таму што жыццё расейцаў тут, у нас у палоне, яго ўжо не цікавіць. Гэта адпрацаваны матэрыял. Хоць я павінен сказаць, што сам вось гэты метад абмену, ён не вельмі маральны. Таму што, хто такі Сянцоў, Балух? Гэта зусім невінаватыя людзі. Яны патрыёты сваёй краіны. Яны ніякага злачынства не рабілі, тым больш супраць Расейскай Федэрацыі. Яны не згодныя толькі з акупацыяй Крыма. Яны выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасць сваёй краіны. Гэта значыць, яны дзейнічаюць згодна з міжнароднымі нормамі, у тым ліку з рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН ад 29 сакавіка 2014 года, дзе дакладна гаворыцца пра тое, што Расея незаконна акупавала Крым», - адзначыў Джамілёў.

З ягоных слоў, калі Пуцін урэшце пагодзіцца на абмен, то Украіне давядзецца аддаць за палітвязня расейскіх тэрарыстаў, «якія па локаць у крыві і ўчынялі сур'ёзныя злачынствы».

«Пуцін стала трымае ў сябе, груба кажучы, абменны матэрыял. Гэта значыць, не важна, што зрабілі, не зрабілі - ён проста набірае вось гэтых людзей. Таму адпусціўшы аднаго-двух, ён заўтра набярэ яшчэ ў дзесяць разоў, можа, больш» , - сказаў лідар крымскататарскага народа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках