Законпраект ЗША аб крыптавалютах не прайшоў галасавання ў Сенаце
- 16.09.2026, 2:00
За прыняцце законапраекта прагаласавалі 49 сенатараў, супраць — 50.
Законпраект ЗША аб рэгуляванні крыптавалют Clarity Act не набраў неабходных 60 галасоў для працягнення разгляду. Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце Сената.
За прыняцце законапраекта прагаласавалі 49 сенатараў, супраць — 50. Сярод тых, хто прагаласаваў супраць, — усе прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі і трое сенатараў ад Рэспубліканскай партыі.
Clarity Act прадугледжвае стварэнне нарматыўнай базы для аперацый з лічбавымі актывамі. Нагляд прапанавалася падзяліць паміж Камісіяй па гандлі таварнымі ф'ючэрсамі і Камісіяй па каштоўных паперах і біржах ЗША для ўстанаўлення празрыстых правілаў працы крыптарынку.