26 красавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынак восенню: 5 найлепшых месцаў для адпачынку

Адпачынак восенню: 5 найлепшых месцаў для адпачынку

Восень дорыць нам дадатковыя магчымасці і новыя месцы.

Лета скончылася, а сэзон падарожжаў працягваецца. Восень дорыць нам дадатковыя магчымасці і новыя месцы, якія дакладна забяспечаць захапляльныя ўражанні, паведамляе tv.ua.

Ісландыя

Унікальная краіна, дзе заўсёды ёсць, што паглядзець і зняць на фота. Вадаспады, ледавікі, паўночнае ззянне і месцам быццам неруш. Рэкамендуецца ўзброіцца непрамакальным адзеннем і спартовым абуткам, а цёплы швэдар зручна купіць у самой Ісландыі - тут прадаецца адзенне з натуральнай воўны. А яшчэ хаджалыя вандроўнікі раяць зарання арандаваць аўто.

Ісландыя - краіна дарагая, падарожжа для аднаго чалавека на 10 дзён каштавацьме прыкладна 2000 еўраў, так што лепш наведваць яе вялікай грамадой.

Даламітавыя Альпы ў Італіі

Лічацца адным з самых прыгожых месцаў на планеце, праходкі тут расцягваюцца на гадзіны, бо немагчыма не спыняцца кожных пяць хвілін, каб дастаць фотаапарат! У Альпах знаходзяцца цудоўныя азёры Баесу, Карэцца і Даб’яка, канатная дарога Фрэчыя, адолеўшы якую, можна адпачыць у рэстарацыі з відам на даліну, вядомая вёска Санта-Магдалена. Выгодны адпачынак у Альпах каштавацьме аднаму чалавеку 1500 еўраў.

Ярданія

Выдатны варыянт для тых, хто не звык планаваць адпачынак - бо паляцець у Ярданію рэальна з мінімумам дакументаў. Віза выдаецца ў аэрапорце. А за ім - непаўторны горад Пэтра, помнік архітэктуры, высечаны проста ў скалах больш за 2000 гадоў таму, палац Эль-Хазнэх і бажніца Ад-дэйр. Шматлікія турысты едуць у Ярданію з турамі, кошт якіх вагаецца ад 400 да 1500 даляраў у залежнасці ад гатэляў і экскурсій.

Рыга

Рыга не такая папулярная, як раскручаныя еўрапейскія гарады, таму не давядзецца стаяць у стомных чэргах з іншымі турыстамі, каб паглядзець места. Увосень тут спрыяльнае надвор'е з тэмпературай 15-17 градусаў Цэльсія. Рыга ўважаецца за рамантычны горад, куды канечне маюць адправіцца закаханыя. Яшчэ адзін плюс: не трэба будзе выдаткоўваць вялікія грошы, выправа на дваіх каштавацьме вам 500 еўраў.

Фінляндыя

Нетрывіяльнае і арыгінальнае падарожжа. Зацікаўлены? Скандынаўскі паўвостраў увосень ператвараецца ў сапраўдную казку, тут вас чакаюць дзясяткі азёр, выспы, лясы, адных толькі нацыянальных паркаў налічваецца чатыры дзясяткі! Не забудзьцеся ўзяць з сабой шмат вопраткі, пухавік і непрамакальную куртку, каб адпачынак быў выгодным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках