29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Насенка: Давайце талакой сустрэнем Змітра Паліенку

Марына Насенка: Давайце талакой сустрэнем Змітра Паліенку
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Ужо ў сераду палітвязень мае выйсці на волю.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала актывістка і сяброўка палітвязня Змітра Паліенкі Марына Насенка:

- Сябры, Зміцер ужо на наступным тыдні будзе там!

Выпускаць яго будуць 24 кастрычніка (серада) з Бабруйскай калоніі.

Калі ёсць ахвотныя далучыцца, калі ў кагосьці ёсць аўтамабіль і магчымасць ўзяць з сабой некалькіх пасажыраў, напішыце мне, калі ласка.

Давайце арганізуем і сустрэнем Змітра сапраўднай талакою.

Гэты тэрмін ён адбыў за кожнага з нас.

Нагадаем, Зміцер Паліенка - сацыяльны актывіст з Менска. Падставай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе «Крытычная маса», які праходзіў 29 красавіка 2016 года ў Менску і быў перапынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 году судом Цэнтральнага раёна Менска прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса («гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў») і часткай 2 артыкула 343 КК.. Зміцер Паліенка быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 году судом Заводскага раёна Менска разгледжанае прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, і скасаваная адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджанне, актывіст быў накіраваны ў выпраўленчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады.

22 жніўня 2017 года Amnesty International прызнала Змітра Паліенку вязнем сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках