28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўтаспаборніцтвах пад Віцебскам гоншчык збіў суддзяў

4
На аўтаспаборніцтвах пад Віцебскам гоншчык збіў суддзяў

Здарэнне адбылося на закругленні трасы.

21 кастрычніка ў часе правядзення нацыянальнага спаборніцтва на Кубак Беларусі ў аўтамабільным кросе на трасе ў Тулаве пад Віцебскам адбыўся наезд аўтамабілем багі на суддзяў спаборніцтваў, піша onliner.by.

Здарэнне адбылося на закругленні трасы. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не ўкіраваў і дапусціў заезд аўтамабіля на ўзвышша, дзе знаходзіліся суддзі, паведамляецца на сайце УУС Віцебскага аблвыканкама.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Двое пацярпелых з пераломамі рознай ступені цяжкасці дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы.

Неўзабаве ў сацыяльных сетках з'явіўся відэазапіс здарэння.

А потым на YouTube трапілі і першыя хвіліны пасля здарэння.

Спартовая акцыя праводзілася ў адпаведнасці з распараджэннем аблвыканкама аб правядзенні спаборніцтваў у аўтамабільным кросе. Арганізатарам з'яўляецца Віцебская абласная арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «ДТСААФ». У часе праверкі будуць прызначаныя патрэбныя экспэртызы, а таксама дадзеная прававая ацэнка падзеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках