Маша Захарава — сапраўдная, істая «лялечка»
1- Аляксандр Неўзораў
- 17.09.2026, 12:06
- 1,850
З якога боку ні паглядзі.
Несумненна, Маша Захарава, з якога боку на яе ні паглядзі — сапраўдная, істая лялечка.
«Лялечка», як вядома, — шматзначнае слова.
У дачыненні да Марыі Уладзіміраўны яно можа азначаць толькі стадыю развіцця насякомага.
Гэта шмат што тлумачыць у загадкавых паводзінах надзвычайнай і паўнамоцнай амбасадаркі, а таксама дырэктаркі дэпартамента МЗС.
Фаза лялечкі — гэта, вядома, вельмі прасунуты перыяд жыцця інсектуса: ужо ў наяўнасці хабаток, манікюр, пупарый, памада і нават рухомая мандыбула.
Але, нягледзячы на гэты унушальны набор вартасцяў, лялечка, як правіла, яшчэ не здольная да звязанай прамовы на публіцы.
Так, высокую пасаду ў МЗС РФ яна, вядома, займаць можа. Але пры ўмове захавання маўчання.
Аднак сёння лялечка выкінула нумар: яна паведаміла, што ніякай Бучы не было. Усе жахі Бучы — «фантазіі русафобаў». «Бо няма імёнаў, прозвішчаў, экспертыз і мемарыялаў». «Нічога няма».
Па словах Захаравай, у Бучы нібыта няма спісу загінулых і няма мемарыяла ахвярам расійскага тэрору. Мемарыял ёсць, і імёны ахвяр на ім указаныя.
Такі ўзровень шэрасці і хлуслівасці празмерны (па-за межамі) нават для дырэктаркі дэпартамента МЗС РФ.
Праўда, магчыма, на Машынай стадыі развіцця факты, што даўно сталі хрэстаматыйнымі, пацверджаныя шасцю самымі аўтарытэтнымі крыміналістычнымі бюро планеты, проста не засвойваюцца і «не змяшчаюцца» ў лялечкавым мозгу (строга кажучы, мозгу ў лялечкі няма, ёсць галаўная ганглія мізэрнага аб’ёму).
Аляксандр Неўзораў, «Тэлеграм»