28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Паліенка - на волі

8
Зміцер Паліенка - на волі
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Былы палітвязень едзе ў Менск.

«Палітвязень Зміцер Паліенка - на волі! Едзе ў Менск», - паведаміў карэспандэнт Charter97.org.

З Бабруйскай калоніі Змітра Паліенку пад канвоем вывезлі на вакзал і пасадзілі на цягнік на Менск, каб сарваць сустрэчу са сваякамі і сябрамі.

Нагадаем, Зміцер Паліенка - сацыяльны актывіст з Менска. Падставай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе «Крытычная маса», якія праходзіў 29 красавіка 2016 года ў Менску і быў перапынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 году судом Цэнтральнага раёна Менска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса («гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў») і часткай 2 артыкула 343 КК. Зміцер Паліенка быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 году судом Заводскага раёна Менска разгледжаная прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, і адмененая адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджанне, актывіст быў накіраваны ў выпраўленчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 1,5 гады.

22 жніўня 2017 года Amnesty International прызнала Змітра Паліенку вязнем сумлення.

Фото: телеграм канал «Баста»
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках