6 траўня 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі журналіст: Трэба было бачыць кіслы твар нашага вусатага беларускага «брата»

61
Украінскі журналіст: Трэба было бачыць кіслы твар нашага вусатага беларускага «брата»

Лукашэнку дасталася ад Парашэнкі ў Гомелі.

Украінскі журналіст Віктар Уколаў пракаментаваў сустрэчу Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі на Форуме рэгіёнаў:

«Справа ў тым, што пасля працяглага выступу Лукашэнкі, які ў традыцыйнай расейскай манеры пачаў крывадушна нудзіць пра сяброўства трох братэрскіх народаў, якія могуць разабрацца паміж сабой без пасярэднікаў, Парашэнка нечакана ўзяў слова другім разам.

Ён бліскуча адбіў аргументы Расеі, якія прагучалі ад Лукашэнкі.

Нагадаў пра Менскія дамоўленасці, якія вызначылі шлях да міру, але не выконваюцца Расеяй. Падзякаваў еўрапейскім і амерыканскім партнёрам. Распавёў, як усталяваць рэальны мір.

Трэба было бачыць кіслы твар нашага вусатага беларускага «брата» :)

Гэта быў сапраўдны, жывы, палемічны стыль украінскага прэзідэнта, які немагчыма загнаць у дыпламатычную пастку», - падкрэсліў украінскі журналіст.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках