7 верасня 2026, панядзелак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якую бульбу садзіць у Беларусі, каб заўсёды быць з ураджаем

Якую бульбу садзіць у Беларусі, каб заўсёды быць з ураджаем

Навукоўцы далі адказ.

У беларускіх гаспадарках актыўна збіраюць ураджай караняплоду, піша БелТА.

Але не ва ўсіх ёсць чым пахваліцца.

З-за засухі некаторыя агракомплексы збіраюць менш бульбы, чым летась.

У ААТ «Угро-Моталь», што ў Іванаўскім раёне Брэсцчыны, першую капку бульбы правялі яшчэ ў сярэдзіне ліпеня. Каб праверыць, на які ўраджай прадпрыемства можа разлічваць сёлета.

З-за моцнай засухі, што была на гэтай тэрыторыі Беларусі ў чэрвені—ліпені, бульба недаатрымала вільгаці і моцна не падрасла.

Пакуль тутэйшыя аграрыі прыбралі каля 20 га бульбы. Ураджайнасць — каля 250 ц/га. Паказчык відавочна ніжэйшы за леташні.

Але аграномы ўсё ж плануюць дацягнуць лічбы да ўзроўню 2025-га. А ўраджайнасць наблізіць да 300 ц/га.

Зрабіць гэта хочуць за кошт розных сартоў — сёлета высадзілі 14 найменняў.

«З ранніх — «каломба» і «рыўера». Сярод айчынных — «скарб», «мастак», «вектар», «лілея», «баярскі», «здабытак». Выкарыстоўваем і замежныя сталавыя — «гала» і «сорая». Акрамя іх, вырошчваем чыпсавыя «мэдысан» і «лэдзі клэр», якія ідуць на прамысловую перапрацоўку», — пералічвае галоўны аграном Васіль Сацута.

Пры гэтым найлепшую ўраджайнасць чакаюць менавіта ад сталавых сартоў, адзначыў спецыяліст.

Цяпер уборка бульбы ідзе па заяўках. Масавую запланавалі на 3–4 верасня, а завяршыць працы хочуць да 1 кастрычніка.

Дарэчы, бульбу «Агро-Моталь» заказваюць нават пад вытворчасць беларускіх чыпсаў. На якасць караняплоду, кажа аграном, на заводах не скардзяцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках