10 жнiўня 2026, панядзелак, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы міліцыянт Грамыка ўзяў удзел у шэсці на «Дзяды»

6
Былы міліцыянт Грамыка ўзяў удзел у шэсці на «Дзяды»

Былы супрацоўнік ЦІП на Акрэсціна, які падтрымаў у ліпені абаронцаў Курапатаў, ушанаваў памяць продкаў.

У Менску прайшла акцыя ў дзень памяці продкаў «Дзяды». Адным з удзельнікаў шэсця быў Міхась Грамыка, звольнены ў ліпені з міліцыі за падтрымку абаронцаў Курапатаў.

«Першы раз удзельнічаю ў «Дзядах», калі б прыйшоў раней, звольнілі б раней. Аб звальненні, дарэчы, не шкадую: у міліцыі шмат хто думае, як я, толькі баяцца казаць - бо там і заробак стабільны, і кватэру пабудаваць можна. Бачыў тут сёння некалькі знаёмых праваахоўнікаў, і яны мяне, але не віталіся». На пікеты да рэстарацыі ў Курапаты пасля звальнення з міліцыі Міхаіл не ходзіць. «У нас матрыярхат - жонка не пускае», - цытуе tut.by былога міліцыянта, супрацоўніка ЦІП на Акрэсціна Міхаіла Грамыку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках