25 красавiка 2024, Чацвер, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікія грузавікі не будуць пускаць у Польшчу чатыры дні

Вялікія грузавікі не будуць пускаць у Польшчу чатыры дні

Забарона звязаная з правядзеннем у краіне мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці продкаў і 100-годдзю незалежнасці Польшчы.

Часовая забарона на рух грузавікоў агульнай масай звыш 12 тон на дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Польшча ўводзіцца на 31 кастрычніка, 1, 10 і 11 лістапада.

Абмежаванне не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі, якія перавозяць небяспечныя грузы, на прадукты, якія хутка псуюцца, жывёлін і аўтобусы міжнароднага кірунку, паведамілі ў ДПК Беларусі.

Гэтая забарона звязаная з правядзеннем у Польшчы мерапрыемстваў рэлігійнага характару, прысвечаных Дню памяці продкаў (31 кастрычніка і 1 лістапада), а таксама святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя незалежнасці Польшчы (11 лістапада).

Згодна з загадам міністра транспарту Рэспублікі Польшча, поўная забарона на рух вялікіх грузавікоў, аўтацягачоў будзе дзейнічаць (паказаны беларускі час):

31 кастрычніка 2018 года - у перыяд з 19.00 да 23.00;

1 лістапада 2018 года - у перыяд з 9.00 да 23.00;

10 лістапада 2018 года - у перыяд з 19.00 да 23.00;

11 лістапада 2018 года - у перыяд з 9.00 да 23.00.

Таксама працягваецца мадэрнізацыя ў польскіх аўтадарожных пунктах пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі») і «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца»).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках