19 красавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў аб затрыманні шпіёна РФ у Аўстрыі: Крэмль не пакідае сваім «нявестам» на Захадзе ніякіх шанцаў

1
Портнікаў аб затрыманні шпіёна РФ у Аўстрыі: Крэмль не пакідае сваім «нявестам» на Захадзе ніякіх шанцаў
ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ
ФОТА: FACEBOOK.COM

Свабода выклікае ў чэкістаў натуральную, амаль жывёльную, нянавісць.

Прыезд прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на вяселле кіраўніка МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль паказаў гатоўнасць новага аўстрыйскага ўрада спрыяць скасаванню антырасейскіх санкцый Еўрапейскага Звязу, аднак шпіёнскі скандал прывёў да сур'ёзнага ўскладнення расейска-аўстрыйскіх стасункаў. Пра гэта ў калонцы для "Радіо Свобода" напісаў палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў.

На думку палітычнага аглядальніка, гісторыя з расейскім шпіёнам у Аўстрыі вельмі паказальная, бо ў РФ не было ніякай рэальнага падставы шпіёніць за нейтральнай краінай.

"Аўстрыйскае войска нічым Расеі не пагражае, Аўстрыя нават не з'яўляецца сябрам NATO. Маскве значна больш выгадна сябраваць з аўстрыйскімі палітыкамі, чым шпіёніць за аўстрыйскімі вайскоўцамі. Аднак Расеяй кіруюць чэкісты. І вы ніколі не пераканаеце іх, што агент у чужым Генеральным штабе не з'яўляецца патрэбным. Для іх агентура і ёсць палітыка", - адзначыў Портнікаў.

Ён дадаў, што Аўстрыя з'яўляецца варожай краінай для Пуціна, проста таму што знаходзіцца ў Еўрапейскім Звязе і з'яўляецца свабоднай краінай.

"Свабода выклікае ў чэкістаў натуральную, амаль жывёльную нянавісць. На тое яны і чэкісты. Менавіта таму Крэмль не пакідае сваім "нявестам" на Захадзе ніякіх шанцаў. Яны б і радыя падтрымаць расейскае кіраўніцтва, але Крэмль стала наносіць ўдары па іх палітычнай рэпутацыі і звычайным чалавечым самалюбстве. Бо ў чэкістаў няма хаўруснікаў і сяброў, а ёсць агенты і "карысныя ідыёты". Да абедзвюх гэтых катэгорый Пуцін ніякай павагі не адчувае", - падсумаваў палітычны аглядальнік.

9 лістапада выданне Krone Zeitung паведаміла, што ў Аўстрыі раскрылі агента, які 20 гадоў працаваў на расейскую выведку. За сваю працу неназваны палкоўнік атрымаў €300 тысяч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках