26 красавiка 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 студзеня гарачая вада для «дармаедаў» падаражэе ў 5 разоў

69
З 1 студзеня гарачая вада для «дармаедаў» падаражэе ў 5 разоў

Улады зноў рассылаюць «лісты шчасця».

Першыя спісы «дармаедаў» павінны быць сфармаваныя да 1 снежня. Выканкамы ўжо пачалі рассылаць лісты з прапановай давесці сваю занятасць. Інакш пагражае поўны тарыф за гарачую ваду. Такі ліст «Белсату» даслаў чытач з Бабруйска.

У паведамленні падкрэсліваецца: «Камісія не мае звестак аб Вашай занятасці ў эканоміцы». Як патлумачыла сакратарка гарадской камісіі ў каардынацыі работы для прасоўвання занятасці насельніцтва Бабруйска Людміла Лескавец, лісты атрымаюць тыя, каго на сённяшні дзень няма ў базе тых, хто працуе. Органы ўлады не займаюцца высвятленнем занятасці чалавека. Пра гэта самастойна павінен паклапаціцца кожны, хто знойдзе ў скрыні чарговы «ліст шчасця» ад дзяржавы. Калі ж «патэнцыйны дармаед» не прынясе паперы ў камісію, то аўтаматычна патрапіць у «спіс незанятых у эканоміцы», нават калі працуе.

Як будуць лічыць «камуналку»?

Першым пунктам камуналкі, плата за які для «дармаедаў» узрасце, будзе гарачая вада. З 1 студзеня яна будзе разлічвацца поўным тарыфам (81,4 рубля за 1 Гкал), што амаль у 5 разоў вышэйшы, чым той, што субсідуецца дзяржавай (16,9 рубля за 1 Гкал).

Плаціць поўны кошт будзе толькі беспрацоўны ўласнік жылля, ці інакш - плацельшчык, той, чыё імя паказваецца ў «рахунку».

Калі разам з «дармаедам» зарэгістраваныя сямейнікі, якія працуюць, тады спагнанне па 100% расцэнках будзе частковым. Сакратарка бабруйскай камісіі ў садзейнічанню занятасці падала прыклад: у кватэры зарэгістраваныя тры чалавекі. Уласнік афіцыйна нідзе не працуе, астатнія два жыхары - занятыя ў эканоміцы. За месяц сям'я выкарыстоўвала дзевяць кубоў гарачай вады. У гэтым выпадку агульная колькасць выдаткаванай на падагрэў цеплаэнэргіі будзе дзяліцца на тры часткі. Дзве часткі будуць налічвацца ільготным тарыфам, і адна - поўным.

«Але механізм яшчэ не адпрацаваны», - заўважыла сакратарка камісіі.

Тое ж самае кажуць і ў разлікова-вылічальных цэнтрах, дзе налічваюць «камуналку»:

«Мы яшчэ нічога дакладна не ведаем, пакуль не было ніякіх папер. Адзінае, што вядома - з 1 студзеня гарачая вада для непрацоўных будзе самам высокім тарыфам, з восені тое ж самае будзе з ацяпленнем».

За цяпло - на 30 даляраў больш

Журналісты надумалі падлічыць, на колькі ж падвысіцца «камуналка» для «дармаедаў». Возьмем тыповую двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 48 квадратных метраў у звычайным дзевяціпавярховіку на тры пад'езды з сярэднім выдаткам гарачай вады чатыры кубы на месяц на чалавека. Каб гэта колькасць вады была гарачай, спатрэбіцца 0,287 Гкал. Паводле ільготнага тарыфу гэта каштуе 4,86 рубля, а поўным - 23,4 рубля.

Ацяпленне паводле 100% тарыфу дармаедам будуць лічыць толькі з восені 2019 года. Але калі тарыфы да таго часу не зменяцца, то працоўны чалавек у тыповай двухпакаёвай кватэры будзе плаціць 12,5 рубля за месяц, а поўным - 60,13 рубля.

Атрымліваецца, што з наступнай восені дармаед будзе плаціць за камунальныя паслугі на 66,17 рубля больш, чым працоўны чалавек. Гэта, вядома, калі тарыфы не зменяцца.

Акрамя таго, з восені наступнага года поўным тарыфам будзе аплачвацца газ пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках