26 красавiка 2024, Пятніца, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Касінераў: Міліцыя стварыла сабе ідала і пакланяецца яму

26
Вячаслаў Касінераў: Міліцыя стварыла сабе ідала і пакланяецца яму
ВЯЧАСЛАЎ КАСІНЕРАЎ
ФОТА: BELGAZETA.BY

Статуя паліцыянту-гарадавому - такая ж скульптура, як конь на Камароўцы.

Сітуацыю вакол статуі паліцыянту-гарадавому ля будынка МУС у Менску сайту Charter97.org пракаментаваў актывіст, былы палітвязень Вячаслаў Касінераў, якога ў 2017 годзе судзілі за перформанс з менавіта гэтай статуяй.

- Я хачу падкрэсліць яшчэ раз, каб людзі не называлі гэту пачваруа (статую паліцыянта-гарадавога ў Менску - заўв.) «помнікам». Гэта не помнік, а маленькая архітэктурная форма. Ніякага гістарычнага і юрыдычнага статусу за гэтым аб’ектам не стаіць.

Такім чынам, гэта такая ж скульптура, як які-небудзь конь на Камароўцы ці дзяўчына, да якіх усе падыходзяць, робяць фота. Гэта нармальна! Гэтыя архітэктурныя формы і створаныя для таго, каб людзі неяк з імі ўзаемадзейнічалі. Падкрэслю, што ў іх такі статус. Ён быў як-раз усталяваны падчас суда над мною за перфоманс.

Калі казаць пра тое, што цяпер адбываецца, то гэта натуральна. Таму што, мой выпадак прыцягнуў увагу, цяпер людзі ўбачылі, што да гэтай звычайнай гарадской скульптуры вельмі нездаровая ўвага.

Як выявілася падчас майго пасяджэння, калі давалі паказанні міліцыянты, якія мяне затрымлівалі. Кожны раз пры разводзе ім даецца спецыяльная інструкцыя што да гэтага ідала. Яго трэба асабліва ахоўваць, за ім трэба сачыць. Як мы ўсе разумеем, міліцыя стварыла сабе ідала і пакланяецца яму.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках