26 красавiка 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель пакаціўся па нахільнай услед за абвалам коштаў на нафту

5
Расейскі рубель пакаціўся па нахільнай услед за абвалам коштаў на нафту
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Рынак нафты перажыў новы магутны абвал каціровак, які пакончыў з умацаваннем рубля на МосБирже.

Курс даляра зноў падняўся вышэй за 66 рублёў пасля таго, як ф'ючэрсы на марку Brent у Лондане абрынуліся амаль на 6%, апусціўшыся да новага мінімуму з сакавіка - 63,11 даляра за барэль, паведамляе finanz.ru.

Амерыканскі гатунак WTI абрынуўся да 53,63 даляра за бочку - узроўню, які на Нью-Ёркскай біржы не фіксавалі больш за год.

Сітуацыя на рынку «чорнага золата» ўсё больш нагадвае 2014 год, кажа аналітык OPIS Том Клозэ: нафта Brent патаннела на 23 даляры за 1,5 месяца, здабыча ў ЗША расце хутчэй, чым сусветны попыт (на 2 млн барэляў у дзень - за год), а кошты на фізічную нафту ў Паўночнай Амерыцы абрынаюцца яшчэ хутчэй, чым ф'ючэрсныя.

Сланцавыя гатункі з басейна Bakken прадаюцца танней за 40 даляраў за бочку, а цяжкая нафту з Канады каштуе менш за 10.

Адчуванне дэ-жавю становіцца поўным праз рознагалоссі Расеі і АПЕК, адзначае стратэг Credit Suisse Мэндзі Сюй: картэль прапануе скараціць здабычу на 1,4 млн барэляў у дзень, але ўрад РФ адмаўляецца на фоне заяў Уладзіміра Пуціна аб тым, што нафта «можа і адрасці». Увосень 2014-га году нафта патаннела на 29%, а пасля таго, як снежаньскае пасяджэнне АПЕК скончылася нічым, каціроўкі ўпалі на 10% за дзень і яшчэ на 25% у наступны месяц, нагадвае Сюй.

Расейская эканоміка стала больш устойлівай да ваганняў нафтавых коштаў, заявіла ў аўторак першая намесніца старшыні ЦБ Ксенія Юдаева.

Праз некалькі гадзін пасля яе выступу на форуме «Ведомстей» рубель пакаціўся ўніз пад ціскам нафтавага негатыву, і да пачатку вячэрняй сесіі на МосБирже ледзь не абнавіў мінімум за тыдзень.

Угода з разлікам «заўтра» праходзілі па 66,1775 рубля за даляр і 75,3750 рубля за еўра.

Акрамя нафты на рынак цісне адток валюты на выплату замежнай запазычанні, указвае галоўны аналітык банка «Глобэкс» Віктар Весялоў. У сярэдзіне тыдня расейскім банкам трэба выплаціць еўрабонды на 1,4 млрд даляраў.

Акрамя таго, Мінфін ЗША размяшчае кароткатэрміновыя вэксалі на 158 млрд даляраў. Гэта таксама спрыяе попыту на амерыканскую валюту і адтоку даляравай ліквіднасці з рынкаў, дадае Весялоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках