24 красавiка 2024, Серада, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі распавялі пра прапанову Масквы аб выхадзе Ірана з Сірыі

У Ізраілі распавялі пра прапанову Масквы аб выхадзе Ірана з Сірыі

Выстаўленая адная галоўная ўмова.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху на закрытым пасяджэнні камітэта Кнэсета аб замежных справах і абароне распавёў, што Масква прапанавала ЗША і Ізраілю ўгоду: у абмен на паслабленне санкцый ЗША Іран выведзе свае ўзброеныя падраздзяленні з Сірыі. Пра гэта са спасылкай на дэпутатаў Кнэсета - чальцоў камітэта паведамляе 10-ы канал ізраільскай тэлевізіі і выданне Axios, піша РБК.

Са слоў дэпутатаў, якія прысутнічалі на пасяджэнні камітэта, Нетаньяху распавёў, што Расея прапанавала план вываду іранскіх сіл з Сірыі ў абмен на змякчэнне санкцый супраць Ірана не толькі Ізраіля, але і ЗША. 10-ы канал адзначае, што гэтая прапанова азначае змену расейскай пазіцыі: раней Масква заяўляла, што прысутнасць іранскіх сіл у Сірыі законная. «Рэжым у Маскве ўпершыню прадставіў прапанову аб татальным вывадзе іранцаў з Сірыі, звязаўшы сірыйскую кампанію з напружанасцю паміж Вашынгтонам і Тэгеранам вакол ядзернай угоды», - удакладняе 10-ы канал.

Крыніцы адзначаюць, што пакуль незразумела, ці была прапанова зробленая падчас размовы Нетаньяху з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у Парыжы. Крыніцы распавялі, што Нетаньяху назваў гутарку плённай і пазітыўнай. Пры гэтым прэм'ер удакладніў, што, са слоў Пуціна, Расея не можа самастойна разглядаць пытанне аб вывадзе іранскіх войскаў з Сірыі, для гэтага ёй патрэбнае супрацоўніцтва з іншымі краінамі.

Акрамя таго, Нетаньяху распавёў, што 8 лістапада ў Вене адбылася сустрэча спецпрадстаўніка ЗША аб Сірыі Джэймса Джэфры з прадстаўнікамі Крамля, а некалькімі днямі раней кіраўнік урада Ізраіля сустракаўся з Джэфры ў Ерусаліме.

ВПС Ізраіля неаднаразова наносілі ўдары па іранскіх аб'ектах на тэрыторыі Сірыі. Падчас адной з аперацый ракетай сірыйскіх сіл СПА расейскай вытворчасці быў збіты расейскі вайсковы самалёт Іл-20. Масква абвінаваціла ў інцыдэнце Ізраіль, ізраільскія вайскоўцы адказалі, што самалёт быў збіты праз бязладны агонь сірыйскіх СПА.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках