19 красавiка 2024, Пятніца, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя напалі на «Атрады Пуціна» ў Краснадары

12
Невядомыя напалі на «Атрады Пуціна» ў Краснадары

У нападнікаў была траўматычная зброя.

Невядомыя з траўматычнай зброяй учынілі напад на сяброў руху «Атрады Пуціна» ў Краснадары. Пра гэта «МБХ медыя» паведаміў мясцовы актывіст Аляксандр Савельеў, які знаходзіцца на месцы здарэння.

«Увесь офіс у крыві. Гільзы сабралі, відавочна, супрацоўнікі паліцыі. [Лідара руху] Марата Дзінаева, [чальцоў руху] Фаціму Дзінаеву і Уладзіслава Бабкова павезлі на хуткай. Аб іх стане ніякіх падрабязнасцяў не вядома. У Дзінаева і Бабкова стралялі з траўматычнага пісталета. Невядомыя ўварваліся, стралялі ў ногі», - распавёў Савельеў.

Ён выказаў здагадку, што да гэтага можа мець дачыненне Управа ФСБ Краснадарскага краю. «Хто можа арганізоўваць гэтыя рэчы? Толькі адміністрацыя краю або Управа ФСБ мясцовая. Толькі ў іх могуць быць звесткі аб перамяшчэннях, інфармацыя пра тое, хто і дзе будзе знаходзіцца. Самі Дзінаевы таксама абвінавачваюць дэпартамент унутранай палітыкі Краснадарскага краю ў гэтым нападзе», - распавёў Савельеў.

«Атрады Пуціна» вядомыя сваімі акцыямі супраць палітыка Аляксея Навальнага, стваральніка Telegram Паўла Дурава, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і іншых.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках