Амерыканцы ўкраінскага паходжання сталі губернатарамі ў ЗША
- 7.11.2018, 21:10
- 10,169
ФОТА: GETTY IMAGES
Перамогу на выбарах губернатара амерыканцы ўкраінскага паходжання атрымалі ў двух штатах.
У двух амерыканскіх штатах перамогу на выбарах губернатара атрымалі амерыканцы ўкраінскага паходжання.
Як паведамляе "Голас Амерыкі", у штаце Каларада перамог 43-гадовы дэмакрат Джарэд Поліс.
Поліс з'яўляецца прадстаўніком трэцяга пакалення эмігрантаў, ягоныя продкі прыбылі ў ЗША з Украіны і Польшчы ў пачатку ХХ стагоддзя.

ФОТА: GETTY IMAGES
"Я вельмі блізкі да імігранцкага досведу, я смела станаўлюся на абарону правоў імігрантаў і ўцекачоў, вядома ўлічваючы досвед габрэяў да Другой сусветнай вайны, не так шмат краін хацелі прымаць габрэйскіх уцекачоў", - падкрэсліў ён у каментары прэсе.
Новым губернатарам штата Ілінойс стаў прадстаўнік Дэмакратычнай партыі, мільярдэр Джэй Робэрт Прыцкер, які паходзіць з сям'і ўкраінскіх эмігрантаў.

ФОТА: АР
"Я паходжу з украінскіх габрэяў і ганаруся працай з мясцовай суполкай, якая перажыла Галакост", - піша Прыцкер на сваёй афіцыйнай старонцы.
Прыцкер з'яўляецца адным з 11 мільярдэраў сям'і Прыцкер, якая належыць да 15 самых багатых сем'яў свету, багацце якой ацэньваецца на 33,5 мільярда даляраў, піша выданне Celebrity Net Worth.