29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ невядомы кінуў гранату ў аўто з амапаўцамі

9
У РФ невядомы кінуў гранату ў аўто з амапаўцамі

У горадзе Назрань у Рэспубліцы Інгушэція адбыўся выбух.

Пра гэта паведамляюць крыніцы агенцтва «РИА Новости».

У выніку выбуху параненыя двое чалавек, удакладніў «Интерфакс» са спасылкай на дасведчаную крыніцу. «Інцыдэнт адбыўся ў раёне аднаго з гарадскіх рынкаў», - паведаміў ён.

Са слоў суразмоўцы «Интерфакса», пацярпелыя - супрацоўнікі АМАП. Яны дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.

Паводле звестак «РИА Новости», выбух адбыўся ля гандлёвага цэнтра «Каўчэг». «Увечары ў сераду ля гандлёвага цэнтра «Каўчэг» у Назрані невядомы кінуў гранату ў двух сілавікоў. У выніку выбуху ёсць параненыя», - распавяла агенцтву «РИА Новости» крыніца. Інфармацыю пра выбух ля гандлёвага цэнтра пацвярджае «Кавказский узел» са спасылкай на ўласнага карэспандэнта. Партал удакладняе, што выбух адбыўся ля левага крыла будынка ГЦ «Каўчэг», у якім знаходзіцца офіс «Савета тэйпаў», канферэнц-зала і мячэць. Паводле звестак партала, пацярпеў адзін чалавек.

Уладальнік ГЦ «Каўчэг» Ідрыс Абадзіеў распавёў РБК, што інцыдэнт адбыўся ў суседнім з гандлёвым цэнтрам будынку, дзе размешчаная крама Zenden. «У падвальным памяшканні спачатку быў стрэл, потым выбухнула граната, потым зноў быў стрэл. Праз невялікі прамежак часу вонкі выбеглі параненыя супрацоўнікі праваахоўных органаў. У іх асколачныя раненні, іх адразу шпіталізавалі. Усю тэрыторыю ачапілі», - распавёў Абадзіеў. З ягоных слоў, ёсць загінулыя. «Там на ахове сядзеў адзін малады чалавек, а цяпер ён знік, на тэлефон не адказвае, у нас ёсць падазрэнні, што гэта ён [загінуў]», - распавёў уладальнік ГЦ.

Газета «Ингушетия» са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах рэгіёну сцвярджае, што невядомы закінуў ручную гранату ў аўтамабіль. «Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі два супрацоўнікі МУС», - заявіла крыніца выдання. Выбух, паводле звестак газеты, адбыўся на вуліцы Картоева а 19:00 паводле Менску.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках