26 красавiка 2024, Пятніца, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі актывіст судзіцца з гарвыканкамам

4
Гомельскі актывіст судзіцца з гарвыканкамам
УЛАДЗІМІР НЯПОМНЯШЧЫХ

Ён дамагаецца правядзення вулічнага шэсця ў падтрымку Ганны Красулінай.

17 снежня актывіст з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых звярнуўся са скаргай у суд Цэнтральнага раёна Гомеля супраць гарвыканкаму, які адмовіў актывісту ў вулічным шэсці 18 снежня - з мэтай пратэсту супраць высылкі з Беларусі прэс-сакратаркі АГП Ганны Красулінай, піша гомельская «Весна».

«Я маю намер звярнуць увагу ўладаў і грамадства на недапушчальнасць палітычнай расправы над Красулінай, якая хоць і з'яўляецца грамадзянскай Расеі, але ўвесь час пражывае ў нашай краіне больш за 20 гадоў. У яе тут усё - сям'я, дзеці, бацькі. Ёй проста няма куды ехаць у выпадку высылкі з краіны. Навошта гэта патрэбна ўладзе?» - аргументаваў мэты забароненага масавага мерапрыемства ініцыятар Уладзімір Няпомняшчых.

Гарвыканкам вулічнае шэсце забараніў, бо заяўнік «не выканаў патрабаванне мясцовай пастановы аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе». Пратэставаць апазіцыянер разам са сваімі аднадумцам хацеў у цэнтры горада на вуліцы Савецкай, у той час як мясцовыя чыноўнікі вызначылі для такіх мерапрыемстваў тры месцы на ўскрайках абласнога цэнтра. Акрамя таго, заяўнік не ўклаў дамовы на медыцынскае абслугоўванне шэсця і не развязаў пытанне, хто прыбярэ пасля яго тэрыторыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках