18 траўня 2024, Субота, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі МіГ-29 выпусціў паліўныя бакі пры ўзлёце

11
Расейскі МіГ-29 выпусціў паліўныя бакі пры ўзлёце

Інцыдэнт адбыўся пры ўзлёце знішчальніка з аэрадрома ў Ейску.

Расейскі вайсковы самалёт выпусціў падвесныя паліўныя бакі пры ўзлёце з аэрадрома ў Ейску. У мясцовай адміністрацыі РБК паведамілі, што пры аварыі ніхто не пацярпеў.

«Бакі з палівам МіГ-29 сапраўды ўпалі на тэрыторыі Ейскага гарадскога паселішча, але ўпалі ў прамысловай зоне, таму ні людзі, ні інфраструктура не пацярпелі. Цяпер органы пракуратуры і СК праводзяць праверку. У выніку здарэння пагрозы ўзгарання таксама не было. Пад ахову бакі ўзяла вайсковая камендатура», - сказаў начальнік аддзела ДУ і НС адміністрацыі муніцыпальнага ўтварэння Ейскага раёна Віталь Часоўскі.

У сваю чаргу «Интерфакс» са спасылкай на прэс-службу Паўднёвай вайсковай акругі (ПВА) паведаміў, што бакі страціў самалёт, што ўзляцеў з аэрадрома Цэнтра баявога прымянення і перавучвання лётнага складу марской авіяцыі ВМФ у Ейску.

«Адбылася згуба дадатковых падвесных паліўных бакаў. Разбурэнняў і пацярпелых у выніку інцыдэнту няма. Па гэтым факце праводзіцца разбіральніцтва», - паведаміў штаб ПВА.

Падвесныя паліўныя бакі выкарыстоўваюцца для павелічэння далёкасці палёту.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках