14 траўня 2026, Чацвер, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны журналіст аб позве ў суд: Гэта шчырая агаворка паводле Фрэйду

1
Незалежны журналіст аб позве ў суд: Гэта шчырая агаворка паводле Фрэйду
АНДРЭЙ ТОЛЧЫН
ФОТА: SVABODA.ORG

Фрылансер з Гомеля распавёў, як працуе беларуская Феміда.

Гомельскіх журналістаў выклікаюць у суд як «правапарушальнікаў». Менавіта з такой фармулёўкай атрымаў позву фрылансер, сябра БАЖ Андрэй Толчын, паведамляе «Радыё Рацыя».

Журналіст кажа, што для яго было дзіўна прачытаць, што яго без пастановы суда назвалі «правапарушальнікам».

- Гэта паводле Фрэйду шчырая агаворка. Таму што, калі назвалі «правапарушальнікам», то відавочна стала тое, што пастановы выносяцца яшчэ да моманту самога разгляду справы. Дарэчы, магу нагадаць справу Андрэя Павука: калі Павука судзілі і калі мы знайшлі ў судзе гатовую пастанову, калі толькі яшчэ ішоў разгляд справы. Гэта толькі довад таго, як у нас гэта ўсё робіцца.

Андрэй Толчын з'яўляецца журналістам-фрылансерам. За апошні год у дачыненні да яго распачыналі больш за 10 адміністрацыйных працэсаў, якія заканчваліся судамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках