11 траўня 2026, панядзелак, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы вынеслі з банкаў яшчэ 52 мільярды рублёў

3
Расейцы вынеслі з банкаў яшчэ 52 мільярды рублёў

Такое скарачэнне ўкладаў раней назіралася перад падзеннем курсу расейскай валюты.

Расейская банкаўская сістэма перажыла новы адток рублёвых дэпазітаў, паведаміў у чацвер ЦБ, піша finanz.ru.

За месяц фізічныя асобы забралі з рахункаў 52 мільярды рублёў, а агульны аб'ём сродкаў, якія насельніцтва захоўвае ў банках у рублях, скарацілася на 0,2%.

З апошніх чатырох месяцаў тры заканчваліся для банкаў стратай рублёвых кліентаў: адток дэпазітаў пачаўся ў жніўні, прадоўжыўся ў верасні, у кастрычніку статыстыка зафіксавала прыток, які саступіў месца новаму адтоку ў лістападзе.

За апошнія 10 гадоў скарачэнне рублёвых укладаў у сістэме назіралася толькі ў перыяды крызісаў, паказвае дырэктар аналітычнага дэпартамента «Локо-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Летам мінулага года людзі забіралі грошы, калі збанкрутаваў банк «Адкрыццё», увосень 2014 года - калі ўпаў рубель, у сакавіку таго ж года - пасля далучэння Крыма і ў 2008-м - на фоне сусветнага фінансавага крызісу.

У гадавым вымярэнні ўклады па-ранейшаму ў плюсе, але назапашаны ў пачатку года запас імкліва растае: на лістапад ад яго засталося толькі 8,9% росту - мінімум з 2015 года.

Зрэшты, адначасова растуць валютныя ўклады, вынікае са звестак цэнтрабанка. Пасля трох запар месяцаў адтоку, выкліканага пагрозай санкцый супраць дзяржбанкаў, фізічныя асобы папоўнілі рахункі на 0,9 млрд даляраў.

Скараціць свае актывы ў рублях насельніцтва, магчыма, прымусілі асцярогі інфляцыі, кажа галоўная эканамістка Альфа-банка Наталля Арлова.

Акрамя таго, людзі працягваюць праядаць ашчадак: магчыма, менавіта таму спажыванне расце хутчэй, чым даходы, дадае яна.

Так, абарот раздробнага гандлю за студзень-лістапад дадаў 2,6%, хоць рэальныя даходы скараціліся (на 2,9% за лістапад і 0,1% за 11 месяцаў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках