У Менску праз ДТЗ тры гадзіны стаялі трамваі
11- 21.12.2018, 15:53
- 16,267
Рух аднавілі - і праз 25 хвілін зноў аварыя.
У Менску трамвай сутыкнуўся з легкавіком. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы.
Аварыя адбылася ўдзень 21 снежня на Лагойскім тракце, ля вуліцы Севастопальскай. Паводле інфармацыі відавочцаў, пры сутыкненні Nissan і трамвая траўмы атрымаў кіроўца легкавушкі. Яго павезлі ў лякарню.


На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

У «Мінсктрансе» паведамілі, што праз ДТЗ прыпыненне руху трамваяў на маршрутах №1, 5 і 6 у кіррунку вуліцы Чырвонай адбылася аб 11:03. Рух трамваяў №1 і 6 арганізаваны да РК Возера, №5 - да РК З. Бядулі. Таксама працуе часовы аўтобусны маршрут №906 Карбышава - Чырвоная.
А 14.23 рух быў адноўлены, але праз 25 хвілін праз іншае ДТЗ трамваі зноў сталі.
- А 14.47 на вуліцы Я. Коласа, 55 адбылося сутыкненне двух аўтамабіляў. Праз гэта рух трамваяў №1, 5, 6, 11 спынены ў абодвух кірунках, - распавялі ў «Мінсктрансе».
Только пустили трамваи и снова дтп напротив коласа, 53 pic.twitter.com/LoAgzW0owW
— BLBS (@blbs_) 21 декабря 2018 г.
А 15.30 рух трамваяў ізноў аднавілі.