Туск анансаваў значныя пакеты падтрымкі Украіны
- 18.09.2026, 20:17
ФОТА: BLOOMBERG
Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні «Карпацкай васьмёркі».
Польшча не спыніць падтрымліваць Украіну ў супрацьдзеянні расійскай агрэсіі, нягледзячы на агульныя гістарычныя пытанні, і падрыхтавала новыя значныя пакеты дапамогі.
Пра гэта прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў 18 верасня падчас зносін з медыя разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і іншымі лідарамі «Карпацкай васьмёркі», паведамляе «Гордон».
У польскага прэм'ера запыталіся, ці ўдалося краіне пераадолець гістарычную напружанасць паміж двума дзяржавамі.
Туск падкрэсліў, што перад Польшчай і Украінай цяпер агульная пагроза — агрэсіўная Расія — і што «гісторыя не можа нас падзяліць» у пытаннях супрацьдзеяння Крамлю.
Зяленскі, са свайго боку, дадаў, што Украіна і Польшча — «даволі магутныя суседзі і сябры».
«Так, магчыма, часам мы занадта прамалінейныя, але гэта таму, што, я лічу, калі вы — сябры, вы павінны быць адкрытымі і гаварыць пра ўсё, што можа быць адчувальным для абодвух бакоў», — заявіў Зяленскі.
Таксама прэзідэнт Украіны анансаваў двухбаковыя абмеркаванні з Туском «пэўных адчувальных пытанняў» крыху пазней.