18 верасня 2026, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Трамп сёння падпіша закон аб «пякельных санкцыях» супраць РФ

5
СМІ: Трамп сёння падпіша закон аб «пякельных санкцыях» супраць РФ
Фота: Getty Images

Гэта дазволіць кіраўніку Белага дома ўводзіць тарыфы да 100% у дачыненні да краін, што набываюць расійскія энергарэсурсы.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падпіша закон аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі ўжо сёння. Пра гэта заявіў карэспандэнт «Радыё Свабода» Алекс Раўфаглу.

Паводле ягоных слоў, прэзідэнт ЗША падпіша закон аб санкцыях супраць краіны-агрэсара сёння а 16:30 па мясцовым часе (23:30 па Мінску).

Нагадаем, 7 жніўня Сенат ЗША ўхваліў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі і Ірана — за законапраект Ліндсі Грэма прагаласавалі 86 сенатараў, 11 былі супраць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках